Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнігі «Возера Радасці»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Стоимость

Бесплатно

Жанр Презентация

Вялікая прэзентацыя “Возера Радасці” Віктара Марціновіча ў Мінску

Кампанія “Будзьма беларусамі!”, літаратурны клуб GRAPHO і Галерэя TUT.BY запрашаюць 27 верасня на прэзентацыю рамана Віктара Марціновіча “Возера Радасці”.

Віктар Марціновіч распавядзе пра свой “самы шчыры раман з напісаных дагэтуль” і адкажа на пытанні чытачоў, якія паспелі пазнаёміцца з ягонай пятай па ліку кнігай. Але не толькі аўтар возьме ўдзел у прэзентацыі: сваімі ўражаннямі ад кнігі падзеляцца Барыс Пастарнак, генеральны дырэктар выдавецкага дома "Время", у якім пабачыла свет рускамоўнае выданне кнігі; Барыс Пятровіч (Сачанка), старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, а таксама культуролаг Максім Жбанкоў.
Аўтар раскрые сакрэт, чаму ўжо другую сваю кнігу ён давярае перакладаць на беларускую мову толькі літаратару Віталю Рыжкову, а сам Віталь і лёгкаатлетка Аліна Талай зачытаюць фрагменты рамана, якія найбольш прыйшліся ім даспадобы.

І гэта яшчэ не ўсё! Сяргей Доўгушаў і гурт “Vuraj” аздобяць вечарыну сваім выступам. Вядоўцам мерапрыемства будзе літаратар і шоўмэн Усевалад Сцебурака.

Аўтары найбольш цікавых патанняў атрымаюць падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Падчас прэзентацыі можна будзе набыць і падпісаць кнігу.

Запрашаем на прэзентацыю!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы