24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнігі «Дзяўчынка з Вішнёвага завулка»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

22 верасня 2016 года а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбудзецца прэзентацыя кнігі Тамары БУНТА “Дзяўчынка з Вішнёвага завулка”, якая выйшла ў 2016 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”.

Гэта зборнік апавяданняў для дзяцей, у якіх аўтар з цёплай усмешкай прыгадвае вясёлыя і сумныя гісторыі свайго дзяцінства. Падзеі адбываюцца ў невялікім беларускім горадзе напрыканцы 1960-х – на пачатку 1970-х гадоў мінулага стагоддзя. Кніга прызначана для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту. 

У 2014 годзе рукапіс кнігі Тамары Бунта “Дзяўчынка з Вішнёвага завулка” атрымаў ІІ прэмію (І прэмія не прысуджалася) у літаратурным конкурсе ГА “Саюза пісьменнікаў Беларусі”, у намінацыі “Дзіцячая літаратура”.

Тамара Пятроўна Бунта – вядомы журналіст, працавала ў розных беларускіх выданнях. У 2003 – 2014 гадах была галоўным рэдактарам часопіса жанчын Беларусі “Алеся” (былая назва – “Работніца і сялянка”). З’яўляецца аўтарам шматлікіх артыкалаў, прысвечаных тэме дзяцінства, мацярынства, грамадскай дзейнасці жанчын. Стваральнік цыкла сямейных гісторый “Вядомыя людзі Беларусі вачамі родных і блізкіх”. Узнагароджана Знакам “Выдатнік друку Беларусі”.

Член ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, член ГА “Беларускі саюз журналістаў”, член прэзідыума ГА “Беларускі саюз жанчын”. З’яўляецца старшынёй Клуба творчых жанчын “Спадарыня”, створанага пры СПБ.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно