24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Vulica Brasil. Візіт у дзіцячы дом Жодзіна

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Ужо заўтра, 13 верасня, з 9:30 да 14:00, бразільска-беларускі фестываль урбан-арту Vulica Brasil выйдзе за межы Мінска для таго, каб наведаць дзіцячы дом у Жодзіна і падараваць крыху радасці дзецям.

Бразільскі
бок прадставіць сусветна вядомы мастак Speto - адзін з піянераў графіці ў Бразіліі, які пачынаў займацца стрыт-артам яшчэ ў сярэдзіне 80-х. Speto належыць да першага пакалення графіці-мастакоў у Бразіліі разам з OSGEMEOS. Ягоная майстэрня размяшчаецца на завулку Бэтмана ў Сан-Паўлу – легендарнай лакацыі для ўсіх графітчыкаў. Мастак удзельнічаў у такіх выставах, як Art Ba у Буэнас-Айрэсе, Art Basel у Маямі, Palais de Tokyo у Парыжы і The Wynwood Walls у Маямі ды Франкфурце. Сёлета адкрываў Музей стрыт-арту ў Берліне.

Прадстаўніком беларускіх мастакоў стане Bazinato - мастак, дызайнер, выкладчык «Дзіцячых творчых майстэрняў» у галерэі «Ў». Найважнейшая тэма ягонай творчасці – экалогія. Часцяком ягоныя арт-аб’екты зробленыя з выкарыстаннем другасных матэрыялаў і спалучаюць мастацкае ўвасабленне з біяморфнымі формамі. Мастак таксама працуе з не вельмі папулярным сярод беларускіх творцаў кірункам лэнд-арт, ствараючы інсталяцыі ў прыродным асяродку. Удзельнічаў у Vulica Brasil 2014, змешваючы архітэктуру бразільскага музею імя Оскара Німэера з уласным стылем роспісу.

Разам з мастакамі дзеці створаць сумесны малюнак маркерамі на празрыстай плёнцы, а таксама змогуць перадаць свой настрой і адчуванні, размаляваўшы свае партрэтныя фотаздымкі.

Дата і час: 13.09, 9:30-14:00
Адрас дзіцячага дома: г. Жодзіна, вул. Савецкая 20Б

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно