3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Месяц Фатаграфіі ў Мiнску 2016

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Фото

У верасні 2016-га ў Беларусі пройдзе МЕСЯЦ ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ – падзея, якая вось ужо трэці год запар звяртае ўвагу на фатаграфію як тэму, інструмент інагоду для дыялогаў, дыскусіяў, абмену досведам з тэарэтыкамі ў галіне візуальных доследаў і фатографамі-практыкамі з Беларусі ды краінаў рэгіёну.

За два гады працы ў імпрэзах МЕСЯЦА ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ ўзялі ўдзел фатографы, арт-крытыкі ды куратары з 9 дзяржаваў. На 11 пляцоўках Мінску і Гродна прайшлі культурныя і адукацыйныя сустрэчы з удзелам гасцей з Беларусі, Украіны, Расіі, Нямеччыны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Францыі і Вялікай Брытаніі. Агульны ахоп аўдыторыі фестывалю склаў каля 500 000 гледачоў.

Імклівае пашырэнне геаграфіі, дынаміка і рост цікавасці з боку беларускай публікі ды замежных гасцей да імпрэзаў МЕСЯЦА ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ прымусіў каманду перагледзець фармат фестывалю і ўпершыню за тры гады зрабіць яго тэматычным. У якасці тэмы МЕСЯЦА ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ – 2016 была заяўленая апазіцыя «цэнтр/перыферыя»: для стварэння асноўнай праграмы фестывалю мы адабралі 5 выставаў, якія можна будзе ўбачыць у ангары арт-прасторы ЦЭХ з 9 верасня 2016 года.

Нязменныя, аднак, застаюцца мэты МЕСЯЦА ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ: вяртанне ў культурны ўжытак забытых імёнаў класікаў беларускай фатаграфіі, знаёмства публікі з актуальнымі праектамі аўтараў з суседніх краінаў і фатографаў-пачаткоўцаў з Беларусі.

5 выставаў асноўнай праграмы МЕСЯЦА ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ пазнаёмяць гледачоў з візуальнымі выказваннямі на тэму ўзаемадачынення «цэнтру» і «перыферыі»: ад іх літаральнай, геаграфічнай, інтэрпрэтацыі да падыходаў, якія паставяць перад намі самыя нечаканыя пытанні. Гэтак, асноўная праграма фестывалю ўлучае выставы «Праект «Сочы» знакавага галандскага фатографа Роба Горнстры, «Stand BY» польскага фотакалектыву «SPUTNIK», «Міфы пра перамены» групы сучасных аўстралійскіх фатографаў (Года Афшар, Оўэн Лі Он, Сайман Гарсэнт і Рэй Кук) і рэтраспектыўную выставу беларускага фатографа Валерыя Лабка. На фестывалі-2016 публіцы таксама будзе прэзентаваны дэбют беларускага калектыву LED – разнапланавая экспазіцыя под назваю «Кантроль», сабраная Максімам Даськом, Ганнаю Леванковай, Аляксеем Навумчыкам, Аляксандраю Салдатавай і Аляксандрам Міхалковічам, якія паспелі ўжо здабыць паклоннікаў сярод аматараў канцэптуальнай і арт- фатаграфіі.

Паралельная праграма МЕСЯЦА ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ задзейнічае яшчэ 5 пляцовак Мінску і Брэсту, запрашаючы гледачоў пазнаёміцца з экспазіцыямі з Польшчы («Патройны партрэт»), Францыі (супольны праект Клемана Брыена і беларускіх аўтараў, зарганізаваны Амбасадаю Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, які будзе паказаны пры падтрыманні EISENBERG Paris, парфумерна- касметычнага брэнда, зацiкаўленага на утварэнне прыгажосцi і раскошы, у сэрцы якога ляжаць перадавыя тэхналогіі і ўнікальныя распрацоўкі." Нямеччыны (Leap in Time) і Беларусі (рэтраспектыўная выстава Юрыя Васільева, а таксама праект «Канкрэтна-эмацыйнае»: між помнікам і рытуалам», які курыруе Аляксей Барысёнак).

Адмысловымі замежнымі гасцямі МЕСЯЦА ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ – 2016, якія наведаюць імпрэзы асабіста і правядуць у межах фестывалю майстар-класы, лекцыі ды прэзентацыі, стануць Роб Горнстра, Клеман Брыен, Агнешка Райс, Андрэас Рост, Ірына Чмырова і Томас Каўняцкас.

Важнаю гістарычнаю старонкай фестывалю стане запуск серыі альбомаў «Бібліятэка МЕСЯЦА ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ», прысвечанай класікам беларускай фатаграфіі ды маладым аўтарам, якія пакуль не маюць уласных аўтарскіх публікацыяў. У 2016 годзе «Бібліятэку» распачне альбом «Заўтрашняя фатаграфія» з працамі адной з цэнтральных фігураў беларускай фатаграфіі 1980–2000 гадоў – Валерыя Лабка.

Iнфармацыйныя спонсары– партат Tut.by і радыё «Unistar».

Месяц Фатаграфіі ў Мінску 2016 праходзіць пры падтрыманні брэндаў EISENBERG Paris і DEPPA, і Інстытута Гётэ ў Мінску. EISENBERG Paris – гэта ўнікальны брэнд прыгажосці і раскошы, якi
вызначаецца перадавымi тэхналогіямi і дасканалымi распрацоўкамi.

DEPPA- 10 гадоў ствараем аксэсуары для вашых дэвайсаў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Месяц Фатаграфіі ў Мiнску 2016 в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Месяц Фатаграфіі ў Мiнску 2016».