3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнігі «Беларускія народныя музычныя інструменты»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Стоимость

Бесплатно

Жанр Презентация

Нядаўна ў свет у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» выйшла кніга «Беларускія народныя музычныя інструменты», падрыхтаваная сумесна з Беларускім фондам культуры і выдадзеная пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Багата ілюстраванае выданне, а ў кнізе звыш 180 фотаздымкаў, адкрывае дзіўны свет музычных інструментаў, распавядаючы пра гісторыю дуды, гармоніка, цымбалаў, шматлікіх духавых інструментаў, знаёміць з беларускімі майстрамі, якія іх стварылі, а таксама з вядомымі творчымі калектывамі і адметнымі музыкамі.

Кніга «Беларускія народныя музычныя інструменты» уключае падрабязны рэестр (апісанне і фотаздымкі) музычных інструментаў паводле кніг вядомага даследчыка народнай музычнай культуры І.Назінай, а таксама энцыклапедыі «Беларускі фальклор» , каля 30 артыкулаў вучоных, музейных работнікаў, кіраўнікоў вядомых і адметных творчых калектываў.

Упершыню даецца апісанне і характарыстыка музейных збораў Нацыянальнага гістарычнага музея, Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук, Музея народных музычных інструментаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, прыватных калекцый вядомых даследчыкаў і майстроў народных музычных інструментаў Уладзіміра Грома, Алеся Лося, Мар”яна Скрамблевіча, Дзмітрыя Ровенскага, музыкантаў і мастацкіх кіраўнікоў музычных гуртоў «Ліцвіны» Уладзіміра Бярберава, «Стары Ольса» Дзмітрыя Сасноўскага, этна-трыа «Троіца» Івана Кірчука, кампазітара і гарманіста Міхаіла Слізкага.

Важкім дадаткам да кнігі з”яўляецца кампакт-дыск з запісамі вядомых і адметных музычных калектываў і індывідуальных выканаўцаў, якія шырока выкарыстоўваюць народныя інструменты ў сваёй музычнай практыцы - Заслужаных аматарскіх калектываў Рэспублікі Беларусь ансамбляў «Крупіцкія музыкі», «Паазер”е», «Палешукі», «Пастараль»,"Дударыкі», музычных гуртоў «Ліцвіны», «Стары Ольса», «Троіца», «Брэвіс», «Тутэйшая шляхта», капэлы беларускіх народных духавых інструментаў «Гуды», Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча, Любові Галубіцкай, Сяргея Ярука, Анатоля Новікава, Барыса Харэвіча, Аляксея Бурнасенка.

Кніга будзе выдатным вучэбным дапаможнікам для студэнтаў і выкладчыкаў музычных навучальных устаноў, пачынаючы ад дзіцячых музычных школ, шырокаму колу аматараў народнага мастацтва. Выдадзеная на беларускай і англійскай мовах, у выдатным мастацкім афармленні А.Сітайла, кніга таксама можа стаць прыгожым прэзентацыйным выданнем і для замежных гасцей...

Аўтар праекта і складальнік кнігі - намеснік старшыні Беларускага фонду культуры Тажэуш Стружэцкі

Тэл.: +375 17 220 26 67         

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Прэзентацыя кнігі «Беларускія народныя музычныя інструменты» в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Прэзентацыя кнігі «Беларускія народныя музычныя інструменты»».