3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Дыскусія «Эвалюцыя публічных прастораў/эвалюцыя публічнасці»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Стоимость

Бесплатно

10 верасня ў 15.00 у крэатыўнай прасторы Корпус8 адбудзецца дыскусія, прысвечаная сувязі публічных прастораў і публічнасці і яе ролі ў развіцці гарадоў. Дыскусія арганізуецца урбаністычным альманахам «Гарадскія тактыкі» пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” i Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB).

Сёння тэма гарадскога развіцця на слыху і нават у модзе, аднак жыхары гарадоў па-ранейшаму не маюць суцэльнага ўяўленні аб тым, што такое публічныя прасторы і ў чым іх важнасць. Мэта дыскусіі – высветліць, чаму публічная прастора гэта больш, чым проста месца, і як іх развіццё ўплывае на кожнага гараджаніна.

Пасля прыкметнага крызісу грамадскіх інтарэсаў і публічных прастораў сёння зноў можна адзначыць іх развіццё, дэмакратызацыю, вяртанне цікаўнасці гараджан да горада. Ці відавочная гэтая тэндэнцыя ў Мінску і Беларусі? З якімі глабальнымі і лакальнымі працэсамі яна звязана? Ці стане яна магчымасцю стварыць новыя формы публічнасці або адраджэннем яе традыцыйных формаў? Якія з іх характэрны для Мінска і як іх развіваць?

Гэтыя пытанні будуць разгледжаны адразу ў двух фарматах: міні-лекцый і панэльнай дыскусіі з удзелам запрошаных экспертаў з розных галін. Міні-лекцыі тэарэтычнага блока дазволяць выпрацаваць агульны слоўнік для далейшага абмеркавання, прасачыць эвалюцыю уяўленняў аб публічнасці і выявіць невідавочныя функцыі публічных прастораў. У практычным блоку будуць прадстаўлены інструменты ўздзеяння на горад, даступныя сёння жыхарам Мінска, а таксама актуальныя прыклады працы з публічнымі прасторамі.

Лектары:
Вольга Шпарага – філосаф, кіраўнічка канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка” Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB).
Дзмітрый Задорын - архітэктар.

Эксперты:
Ганна Пазняк – выкладчык Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB) і PR-дырэктар агенцтва PRCI.Storytellers.
Уладзімір Кавалкін – кіраўнік праекта Petitions.by.
Віталь Рыжкоў – літаратар, рэдактар сайта грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” budzma.by.

Арганізатары:
Марына Сяменчанка: +375 29 578-79-77
Зміцер Гаўрусік: +375 29 358-74-16

Падзея ў Facebook.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Дыскусія «Эвалюцыя публічных прастораў/эвалюцыя публічнасці» в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Дыскусія «Эвалюцыя публічных прастораў/эвалюцыя публічнасці»».