24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Конкурс на атрыманне стыпендыі навучання ў Польшчы

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Cтыпендыяльная праграма Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча „Gaude Polonia”.

Нацыянальны цэнтр культуры аб’яўляе конкурс на атрыманне стыпендыі на шасцімесячны курс навучання ў Польшчы ў рамках стыпендыяльнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча “Gaude Polonia”. Праграма “Gaude Polonia” прызначана для маладых творцаў і перакладчыкаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Курс навучання ў Польшчы пачнецца 1 лютага і будзе доўжыцца да 31 ліпеня 2017 года. Набор удзельнікаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове. Кандыдаты павінны валодаць польскай мовай на базавым узроўні.

Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2016 года.

Падрабязную інфармацыю аб Праграме і бланкі анкет можна атрымаць на інтэрнэт-старонцы nck.pl/gaude-polonia і ў Нацыянальным цэнтры культуры ў Варшаве (тэл. +48-22-350-95-30, e-mail: bogumila.berdychowska@nck.pl), а таксама ў Польскім Інстытуце ў Мінску (Мінск, вул. Валадарскага, 6; тэл. +375 17 200-63-78, +375 17 200-95-81). 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно