3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кніг «Выкапні» і «Апошні колер лета»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Стоимость

Бесплатно

Жанр Презентация

Паэтычны велашпацыр “Рэйк’явік-Уэлінгтан”

Так далёка беларуская літаратура яшчэ не заязджала! 5 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” і адбудзецца прэзентацыя кнігі вершаў новазеландскай паэткі Хінемааны Бэйкер “Выкапні” і ісландскага барда Адальстэйна Аўсберга “Апошні колер лета”. З удзелам перакладчыц Марыі Мартысевіч і Марыі Пушкінай. 

Пачатак прэзентацыі а 20:00. У 20:30 – паэтычныя чытанні на ганку кнігарні для ўдзельнікаў велаэкскурсіі “Мінскія кнігарні”.

Крыху пра кнігі і аўтараў.
"Выкапні" - зборнік вершаў, замяшаны на сакавітых вобразах і метафарах, якія можа спарадзіць адно Палінэзія, апавядае пра пошукі каранёў, пошукі сябе, пошукі ідэнтычнасці. Аўтарка кнігі Хінэмаана Бэйкер – паэтка, музыка, прадусарка з Новай Зэляндыі. Нарадзілася ў горадзе Крайстчэрч, жыла ў гарадах Факатанэ і Нэльсан. Дыплямаваная мовазнаўца (мова маоры), выпускніца жаночых студыяў ва Ўнівэрсытэце каралевы Вікторыі ў Ўэлінгтане. У 2002 годзе атрымала тамсама ступень магістра творчага пісьма. Аўтарка трох кніг паэзіі. Два ейныя вершы былі прызнаныя вершамі году ў Новай Зэляндыі (2004 і 2006).Выступае на радзіме як музыка ў складзе поп-фолк-трыё “Taniwha”. Піша па-ангельску і на маоры.

Адальстэйн Аўсберг нарадзіўся ў 1955 годзе ў горадзе Хусавік на поўначы Ісландыі. Скончыў Камерцыйны каледж ў Рэйк'явіку, дзе вывучаў ісландскую мову, музыку і акцёрскае майстэрства. Дэбютаваў у 1977 годзе паэтычным зборнікам "Неруш" ("Ósánar lendur"), з таго часу апублікаваў цэлы шэраг кніг паэзіі, перакладаў, адзін раман і больш за тузін дзіцячых кніг. У 2014 годзе быў у Мінску, чытаў свае вершы на Стральцоўскім фестывалі, фотаграфаваў стары будынак Цэха, бо настроем будынак супадае з настроем яго паэзіі. Сам Азальстэйн Аўсберг таксама займаецца музыкай. а яшчэ ён аўтар словаў да песні "Eitt lag enn" ("Яшчэ адна песня"), з якой Ісландыя заняла 4-ае месца на Еўрабачанні-1990 (і на той момант гэта быў найлепшы вынік Ісландыі), а гурт "Stjórnin" урэшце стаў папулярны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Прэзентацыя кніг «Выкапні» і «Апошні колер лета» в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Прэзентацыя кніг «Выкапні» і «Апошні колер лета»».