24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Усё сваю дарогу мае

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

1 верасня а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца літаратурна-музычная вечарына да 110-годдзя пачатку творчай дзейнасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

Творчасць народнага паэта складае цэлую эпоху ў гісторыі беларускай літаратуры. Яго па праву лічаць заснавальнікам нацыянальнай прозы, яго пяру належаць і нашы паэтычныя шэдэўры – паэмы “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, у разрад нацыянальнай класікі ўвайшлі вершы Коласа. Жыццё і творчасць гэтага чалавека сталі значным укладам у беларускую культуру. Заслуга Якуба Коласа як нацыянальнага паэта ў тым, што ён адкрыў для развітых літаратур свету беларускае слова, апеў беларускі народ. Мастацкая вартасць твораў Якуба Коласа пацвярджаецца на працягу стагоддзя ўсё новымі пакаленнямі чытачоў.

Літаратурны дэбют Канстанціна Міцкевіча адбыўся 1 верасня 1906 года – у газеце “Наша доля” быў надрукаваны верш “Наш родны край” пад псеўданімам Якуб Колас. Сам паэт успамінаў: “Выхад у свет беларускай газеты быў найвялікшай падзеяй у маім жыцці». 15 верасня 1906 г. у “Нашай долі” пад псеўданімам Дзядзька Карусь было змешчана апавяданне “Слабода” пра самавольства царскай паліцыі — першы надрукаваны празаічны твор пісьменніка. У той жа час ён пачынае актыўна супрацоўнічаць у якасці аўтара з віленскай беларускамоўнай газетай “Наша ніва”. У творчасці Якуба Коласа гэтага перыяду з'яўляюцца новыя формы, ён выходзіць на больш высокі ўзровень літаратурнай працы — пачынае пісаць алегарычныя апавяданні “Казкі жыцця”, дзе па-філасофску асэнсоўвае рэчаіснасць.

З нагоды творчага юбілею пісьменніка з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа падрыхтавана выстаўка, на якой будуць прадстаўлены выданні газеты “Наша Ніва” 1906 – 1910 гг, раннія рукапісы і фотаздымкі Якуба Коласа.

У мерапрыемстве прымуць удзел беларускія паэты і пісьменнікі, як ужо вядомыя чытачу, так і тыя, хто толькі пачынае свой шлях на Парнас, а таксама навукоўцы, мастакі, музыкі і акцёры, якія сваю дзейнасць звязваюць з імем класіка беларускай літаратуры.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно