3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Наш Мінск старадаўны

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Квест, Экскурсия

3 верасня сталіца нашай краіны, горад Мінск, святкуе свой 949-ы дзень нараджэння.

Народны паэт Беларусі Якуб Колас пражыў у Мінску ў агульнай колькасці больш за 30 гадоў, і з асаблівай цеплынёй ставіўся да беларускай сталіцы. З Мінскам звязана стварэнне асноўных твораў песняра: менавіта тут Якуб Колас пачаў пісаць славутую паэму “Новая зямля”, напісаны трылогія “На росстанях”, паэмы “Рыбакова хата”, “На шляхах волі”, а таксама шматлікія аповесці, апавяданні, вершы, крытычныя і публіцыстычныя артыкулы.

У сталіцы захавалася некалькі будынкаў, якія непасрэдна звязаны з Якубам Коласам. Сярод іх – дом, у якім прайшлі апошнія гады жыцця народнага паэта. Тут, на сядзібе Коласа, адчувальна атмасфера мінулых дзён, вялікая любоў песняра да прыроды, да роднай зямлі. Гасцей ветліва сустракаюць дрэвы, пасаджаныя самім гаспадаром, дом, што з 1959 года з’яўляецца літаратурна-мемарыяльным музеем, дзе клапатліва захоўваецца рабочы кабінет, спальня, гасцёўня, сталовая паэта, яго асабістыя рэчы, бібліятэка. Шматлікія матэрыялы экспазіцыі дапамагаюць глыбей пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам Якуба Коласа, з яго шматграннай грамадскай і навуковай дзейнасцю, пераканацца, што волат беларускага мастацкага слова быў асобаю вялікай культуры і душы.

У дзень горада шчыра запрашаем наведаць Дом Коласа і прыняць удзел у КВЭСЦЕ “Мінскія адрасы Якуба Коласа” і далучыцца да пешаходнай экскурсіі “Мясцінамі Коласа ў Мінску”. На ўдзел у азначаных мерапрыемствах ПАПЯРЭДНІ ЗАПІС па тэл. 284 17 02 абавязковы!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Наш Мінск старадаўны в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Наш Мінск старадаўны».