3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

ПаКаласімся!

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Живая музыка
Дата 27 августа 2016
Стоимость

1,00 (10 000) руб.

Жанр Досуговая программа
Жанр Мастер-класс

27 жніўня а 16-й у неверагодным доме Якуба Коласа ўсё будзе па іншаму! Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей класіка прапануе правесці апошнюю суботу лета Года культуры і заклікае: “ПаКаласімся!” разам у добрай кампаніі!”

У гэты дзень, апроч унікальнай атмасферы і гістарычных артэфактаў знакамітага гаспадара, на Коласаву сядзібу завітаюць адметныя госці, мэта якіх – навучыць гасцей імпрэзы каліву свайго майстэрства. І абыдзецца гэты неацэнны творчы і адукацыйны досвед гасцям установы ўсяго ў 1 рубель – дарэчы, акурат такім наміналам ў свой час адзначыў бацька ЯкубаКоласа яго першы верш.

Такім чынам, прайсці шляхам Якуба Коласа на Акадэмічнай, 5 і стаць удзельнікам майстар-класаў можна ўжо а 16-й.

Скульптар Павел Вайніцкі навучыць працаваць нават з самым нязграбным матэрыялам і рабіць з яго “трэш”-скульптуры. Увага: матэрыял для іх можна прынесці з сабой!

Скульптар-асілак Сяргей Кляшчук засведчыць, як за кароткі час стварыць драўляную пластыку нават навічку ў гэтай справе.

Мастак Андрэй Дубінін распавядзе і пакажа, як звышрэалістычна выпісваюцца выявы рук і ног, у тым ліку, на творах рэлігійнага зместу.

Мастак Алесь Квяткоўскі, гуру “мядовых” карцін, здзівіць сакрэтамі іх тэхналогіі, а поруч зладзіцца дэгустацыя і выстаўка-продаж мёду.

Гітарыст Леанід Нарушэвіч з гурта “Князь Мышкін” прадэманструе гітарную інтуітыўную імправізацыю. 19 00 --20 00

Музыкант Уладзімір Дрындрожык навучыць “музыцы дажджу”.

Знакаміты і няўлоўны “Спеўны Сход” прызямліцца ля сядзібы ў цэнтры Мінска і абяцае навучыць правільна дыхаць і спяваць родныя песні – як народныя, так і на вершы Якуба Коласа.

У праграме апошняй суботы лета Года культуры і флэш-моб ад часопіса “Мастацтва” пад назвай “Зрабі сваё “Мастацтва”!”

А пасля адукацыйнай праграмы гасцей сядзібы чакае прагляд кароткаметражных стужак маладых беларускіх рэжысёраў ва ўтульнай гасцёўні самога Якуба Коласа на другім паверсе сядзібы-музея.
Класіка і традыцыі могуць быць цікавымі, калі спасцігаеш іх знутры!

Інфармацыйны партнёр праекта “ПаКаласімся!” – рэдакцыя газеты “Культура” рэдакцыйна выдавецкай установы "Культура і мастацтва".

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию ПаКаласімся! в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «ПаКаласімся!».