-
Стоимость:
Бесплатно
Марыя Гарнак, Лаўра Кунцютэ
Сукенкі для сусвету, альбо ціхі супраціў як духоўная практыка
Прэзентацыя “Сукенак для сусвету” - гэта не паказ вопраткі ў традыцыйным сэнсе: сама структура традыцыйнага паказу мае абмежавальны характар, а кароткі час знаходжання сукенкі ў полі бачання адсылае да гвалтоўнай культуры fast fashion. Марудны, медытатыўны працэс ручнога вырабу сукенак разумее пад сабой маруднае і медытатыўнае сузіранне.
Прэзентацыя “Сукенак для сусвету” - не перформанс, але хутчэй пачатак перформансу - любы coming out адбываецца не аднойчы, а пастаянна, як штодзённы рытуал знаходжання ў соцыуме і быцця сабою, не хаваючы сваёй ідэнтычнасці.
“Сукенкі для сусвету” - спроба размовы пра саму культуру размовы: для мастачак вопратка з’яўляецца часткай іх духоўнай практыкі, а сама духоўная практыка па вызначэнню - размова, што не патрабуе адказу.
Сукенкі прэзэнтуюць мастакі Уладзімір Грамовіч, Аляксей Лунёў, Сяргей Кірушчанка, дырэктар і куратар галерэі Валянціна Кісялёва, грамадскі актывіст Дзмітрый Дабравольскі, рэкламіст Аляксандр Васілевіч, блогер Яўген Ліпковіч, арт-крытык Канстанцін Дарашэнка (Украіна)
Музычная імправізацыя: Pafnutiy і Марыя
Марыя Гарнак і Лаўра Кунцютэ - літоўскія мастачкі, жывуць і працуюць у Вільні. Студэнткі Віленскай акадэміі мастацтваў. Прымалі ўдзел у выставах Vilnius Textile Biennial “For body and soul” (Arka, 2016), Textile jewelry/ jewelry textile (Argentum, Vilnius, 2016), ‘’Textile design’’ (Artifex, Vilnius, 2016), Active textile (Panemunės pilis, 2015)
Праект быў здзейснены ў супрацоўніцтве з Фаўстай Гайдітэ пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada (Лiтва)
+375 (17) 286 31 68
www.ygallery.by
Бесплатно