3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Сустрэча з Максімам Тымінько

Мероприятие в этом городе уже прошло

Стоимость

60,00 (600 000) руб. курс

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прапануе ўнікальны адукацыйны праект "10 майстэрняў".

Праект складаецца з 10 аўтарскіх праграм беларускіх мастакоў. Кожная праграма распрацаваная адным з мастакоў і ўключае шасцідзённы закрыты практычны курс і адну публічную сустрэчу з аўтарам.

Шосты курс адукацыйнага праекта называецца "Creative Coding. Як стаць дэміургам… у браўзеры. Javascript і "жывое" мастацтва", аўтарам якога з'яўляецца Максім Тымінько.

На працягу 6 дзён удзельнікі майстэрні пазнаёмяцца з асновамі ў Javascript, з магчымасцямі пры яго дапамозе ствараць дынамічныя малюнкі, анімацыю, фота і відэа калажы. Таксама гаворка пойдзе пра інтэграцыю Javascript у вэб старонкi, некаторыя элементы HTML, выкарыстанне скрыптаў у такіх папулярных праграмах як Photoshop і After Effects. У залежнасці ад падрыхтоўкі ўдзельнікаў, магчымыя розныя ўзроўні складанасці курса.

Сёння светам кіруе той, хто развівае тэхналогію. Тое, што яшчэ пару гадоў таму здавалася фантастыкай, сёння ўжо рэальнасць. Штучны інтэлект і глыбіннае машыннае навучанне ўжо дазваляюць кампутарам самастойна маляваць, пісаць сцэнары і складаць вершы.

Сучасны мастак рызыкуе безнадзейна адстаць ад часу і ператварыцца ў задзервянелага мастадонта, калі не будзе паспяваць за паскораным развіццём сённяшніх лічбавых тэхналогій.

Каб не застацца за бортам мы павінны навучыцца размаўляць і тварыць на мове зразумелай для кампутара. Радуе тое, што зрабіць гэта зусім не складана! Праграмаванне - гэта не складаней, чым прадумаць і напісаць спіс пакупак перад паходам у гастраном :) Але валоданне нават мінімумам навыкаў, дае ў рукі мастаку неверагодна магутны інструмент, адкрывае вялізарную колькасць новых магчымасцяў для творчай рэалізацыі.

Завяршальны праект майстэрні Максіма Тымінько - гэта вэбсайт з 'жывымі' працамі, накідамі праграм і скрыптаў, якія напішуць самі ўдзельнікі курса.

Крытэры адбору ўдзельнікаў: запрашаюцца актыўныя мастакі і студэнты мастацкіх устаноў. Узрост любы, узровень любы, галоўнае зацікаўленасць і цяга да ведаў. Вельмі вітаецца разуменне ангельскай мовы. Трэба мець свой ноўтбук.

Удзел у майстэрні платны (60 рублёў). Аплата курса з’яўляецца сімвалічным пацвярджэннем удзела ў курсе. Грошы ад удзельнікаў курса забяспечваюць неабходныя матэрыялы для працы самой майстэрні і рэалізацыі выніковага праекта. Аплата праз касу галерэі.

Пачатак курса Максіма Тымінько адбудзецца 3 жніўня.

Запісацца на майстэрню Максіма Тымінько можна тут альбо тут

30 ліпеня а 19-ай гадзіне запрашаем на сустрэчу з Максімам Тымінько, прысвечаную аўтараскаму погляду на гісторыю сучаснага мастацтва, у рамках адукацыйнага праекта “10 майстэрняў”.

Падрабязней тут

Максім Тымінько
- мастак, куратар.

Жыве і працуе ў Амстэрдаме, Нідэрланды.

У 1991 годзе скончыў мастацкі каледж ім. Глебава (Мінск, Беларусь). З 2000 па 2005 год навучаўся ў Акадэміі медыя-мастацтв (Кёльн, Нямеччына). У 2005 стаў адным са стваральнікаў і ўдзельнікам арт-групы Revision. У 2004 годзе на Nam June Paik Award(Мастацкі фонд NRW) узяў заахвочвальны прыз.

Выбраныя выставы:

2016 Фонд ізаляцыі. Платформа культурных ініцыятыў, Кіеў, Украіна, "Zbor. Рух беларускага мастацтва"

2015 Галерэя Арсенал, Беласток, Польшча, "Zbor. Пабудаваўшы Архіў"

ГЦСИ, Калінінград, Расія, "Прастора Diffusion"

2014 Goethe-Institut / CCA, Мінск, Беларусь, "Праектар" опера-лекцыя CCA, Мінск, Беларусь, "Suma Sumarum"

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў", Мінск, Беларусь, "Pixeltrance або экспрэсіянісцкі мінімалізм на субпіксельным узроўні"

2013 Нідэрландскі банк, Амстэрдам, Нідэрланды, "939 выяўленчых элементаў". M4gastatelier, Амстэрдам, Нідэрланды, скрынінг. Punt WG, Амстэрдам, Нідэрланды, "Успомніць усё"

2012 Праэктная прастора Amstel 41, Амстэрдам, Нідэрланды, '-o-l-o-g-y' Палац Румянцавых-Паскевічаў і паркавы ансамбль. Гомель, Беларусь, "Палацавы комплекс"

The Elizabeth Foundation for the Arts, Нью-Ёрк, ЗША, "Гук цішыні: Мастацтва падчас дыктатуры" Завод Horizont, Мінск, Беларусь, "нулявы радыус, Art анталогія 00s"

2011 Zachęta нацыянальная галерэя мастацтваў, Варшава, Польшча, “Адкрыць дзверы? Беларускае мастацтва сёння "Zeemanshuis, Амстэрдам, Нідэрланды, "Betweenheavenandhighwater"

2010 Цэнтр сучаснага мастацтва, Вільнюс, Літва, “Адкрыць дзверы? Беларускае мастацтва сёння "

Mediations Біенале, Познань, Польшча, "Збітыя цагляныя cцены"

Музей Hof Van Busleyden, Мехелен, Бельгія, "Хто баіцца музея?"

Галерэя сучаснага мастацтва Leonhard Ruethmueller, Базель, Швейцарыя, "The Wall Is Alive"

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Сустрэча з Максімам Тымінько в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Сустрэча з Максімам Тымінько».