3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Цырымонія асвячэння капліцы Св. Хрыстафора ў Мірскім замку

Мероприятие в этом городе уже прошло

25 ліпеня 2016 г. у Брамнай вежы Мірскага замка адбудзецца ўрачыстая цырымонія асвячэння капліцы Св. Хрыстафора, у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 400-годдзю са дня смерці кн. Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі (1549–1616).

25 ліпеня – Дзень Св. Хрыстафора, – заступніка ўсіх вандроўнікаў. Хрыстафор – святы мучанік, ушанаваны заходняй каталіцкай і праваслаўнай цэрквамі. Яго звычайна паказвалі ў выглядзе волата, які ідзе праз раку з Немаўлём Хрыстом на плячах.

У канцы XVI ст. кн. Мікалаем Хрыстафорам Радзівілам Сіроткам (1549–1616) была заснавана каталіцкая капліца ў Мірскім замку і асвечана ў гонар яго нябеснага пакравіцеля – Св. Хрыстафора. 25 ліпеня ў Брамнай вежы адбудзецца ўрачыстая цырымонія асвячэння капліцы.

У 18.00 у мірскім касцёле Св. Мікалая, фундатарам якога выступіў кн. Мікалай Хрыстафор Радзівіл Сіротка, адбудзецца святочная прамова настаяцеля храма айца Аляксандра. Далей па праграме прадуглеждана працэсія ўдзельнікаў ад касцёла да Мірскага замка і асвячэнне транспартных сродкаў на ніжняй паркоўцы. У 18.40 ва ўнутраным дворыку замка пройдзе невялікі канцэрт духоўнай музыкі.

Асвячэнне капліцы Св. Хрыстафора адбудзеца ў 19.00 прадстаўнікамі Гродзенскай каталіцкай епархіі ў Брамнай вежы Мірскага замка. Да ўдзелу ў мерапрыемствах далучыцца епіскап Гродзенскай каталіцкай епархіі Аляксандр Кашкевіч.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Цырымонія асвячэння капліцы Св. Хрыстафора ў Мірскім замку в Гродно. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Цырымонія асвячэння капліцы Св. Хрыстафора ў Мірскім замку».