24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Дзе льецца Нёман срэбраводны...

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Літаратурна-музычнае свята да 110-годдзя нелегальнага настаўніцкага з’езда “Дзе льецца Нёман срэбраводны…” ва ўрочышчы Прыстанька.

Ой, сябры мае вы, мілы,
Дзе цяпер вы, дарагія?
Ці схавалі свае сілы?
Ці ёсць думкі маладыя?
Якуб Колас


8 ліпеня 2016 года а 15-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на літаратурна-музычнае свята “Дзе льецца Нёман срэбраводны…” да 110-годдзя нелегальнага настаўніцкага з’езда ва ўрочышчы Прыстанька (Стаўбцоўскі раён ).

9 ліпеня 1906 года – дата, якую запомніў на ўсё жыццё не толькі Якуб Колас, але і многія яго сябры-настаўнікі. Менавіта ў гэты ліпеньскі дзень адбыўся нелегальны настаўніцкі з’езд каля вёскі
Мікалаеўшчына ва ўрочышчы Прыстанька на беразе Нёмана. Гэтая падзея апісана ў трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”: "У гутарках, у спрэчках прыйшлі на Прыстаньку...Усе сышліся на высокім і маляўнічым беразе Нёмана, дзе можна было прысесці ці проста пакачацца на зялёнай траўцы...".

Удзельнікі з’езда – А. Аляшкевіч, А. Райскі, К. Міцкевіч, А. Вайцахоўскі, М. Пальчэўскі, У. Міцкевіч, Ф. Калечыц, А. Камароўскі, І. Лапцэвіч, А. Мілюк, В. Віаленцій, А. Сянкевіч, С. Самахвал, І.
Міцкевіч, І. Фёдараў, Н. Янкоўскі і А. Філіповіч – склалі некалькі важных дакументаў: 1) пратакол пасяджэння группы з подпісамі ўдзельнікаў; 2) брашуру “Всероссийский союз учителей”, у якой былі вызначаны асноўныя задачы саюза, у першую чаргу – барацьба за рэарганізацыю народнай асветы; 3) адозву, у якой бяспраўнае становішча народнага настаўніка тлумачылася ўмовамі існуючага палітычнага рэжыму. Але ў ноч з 9 на 10 ліпеня ўдзельнікі з’езда былі выкрыты паліцыяй, а дакументы –канфіскаваны. Затым не адзін год вялося следства, і многім удзельнікам настаўніцкага з’езду не ўдалося пазбегнуць турэмнага зняволення, у тым ліку — і Якубу Коласу. Адбыванне пакарання ў астрозе (1908 –1911) – цяжкі час ў жыцці пісьменніка, але ён не перастае працаваць, здзяйсняць свае творчыя задумы. Менавіта ў Мінскім астрожным замку былі напісаны першыя раздзелы паэмы “Новая зямля”, з"яўляецца задума напісаць паэму “Сымон-музыка”, дзякуючы руплівасці сяброў маладога паэта, пабачыў свет першы зборнік вершаў Якуба Коласа “Песні жальбы”.

Сёлета ў Прыстаньцы на маляўнічным беразе Нёмана, як і 110 гадоў таму, збяруцца настаўнікі – ветэраны педагагічнай працы, беларускія пісьменнікі, землякі народнага паэта, якія таксама калісьці настаўнічалі, грамадскія дзеячы і шматлікія прыхільнікі творчага таленту беларускага Песняра. У свяце прымуць удзел народныя калектывы Стаўбцоўшчыны, адбудзеца тэатралізаванае прадстаўленне, якое дазволіць прысутным перанесціся ў той спякотны летні дзень 9 ліпеня 1906 года.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно