24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Сустрэча з Янкам Запруднікам

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Сустрэча з адным з самых вядомых дзеячаў беларускай дыяспары, доктарам Янкам Запруднікам, адбудзецца ў аўторак, 28 чэрвеня, у Мінскай абласной бібліятэцы імя А. Пушкіна (вул. Гікалы, 4).

Нагода для сустрэчы – прыезд сп. Янкі на Радзіму напярэдадні яго 90-годдзя і прэзентацыя кнігі "Кантакты", што нядаўна ўбачыла свет у серыі "Бібліятэка "Бацькаўшчыны".

Выданне заснаванае на лістах, што пісалі беларусы з метраполіі Янку Запрудніку, і з’яўляецца своеасаблівым працягам выдадзенай у мінулым годзе кнігі Янкі Запрудніка "Па гарачых сьлядах мінуўшчыны. Лісты 1952-1959 гг.".

Вядомыя даследчыкі эміграцыі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч, якія займаліся ўкладаннем “Кантактаў”, працавалі з тым самым архівам, толькі з іншага ракурсу: іх мэтай было паказаць, як і дзеля чаго беларусы з метраполіі наладжвалі кантакты з беларусамі замежжа.

Апроч галоўнага героя кнігі – доктара Янкі Запрудніка – выступяць:
Ганна Запартыка, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва;
Радзім Гарэцкі, акадэмік НАН Беларусі;
Адам Мальдзіс, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук;
Лідзія Савік, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук;
Уладзімір Арлоў, гісторык, пісьменнік.
Валеры Герасімаў, загадчык аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі, намеснік старшыні Рады “Бацькаўшчыны”

Мадэратар сустрэчы — Наталля Гардзіенка, кандыдат гістарычных навук.

Падчас імпрэзы адбудзецца ўрачыстае ўганараванне пераможцаў конкурсу працаў пра беларускае замежжа, які ладзіўся Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” да свайго 25-гадовага юбілею.
Пачатак імпрэзы 28 чэрвеня ў 18:00.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Фотогалерея

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно