24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Летнік асабістай эфектыўнасці

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Распачаты набор на «Летнік асабістай эфектыўнасці» для абітурыентаў і студэнтаў Брэсцкай вобласці.

Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» запрашае хлопцаў і дзяўчат 17-20 гадоў весела і карысна правесці цэлы тыдзень у сядзібе недалёка ад Брэста. Тут вопытныя эксперты арганізуюць для ўдзельнікаў практычныя трэнінгі, навучальныя гульні і цікавыя прэзентацыі, а па вечарах пасля адукацыйнай часткі гасцей чакае культурная праграма: забавы і экскурсіі (у Воўчын, Грымячу).

«Многія маладыя людзі ў Брэсце пасля паступлення ва ўніверсітэт сутыкаюцца з праблемамі, звязанымі з адаптацыяй да новых умоў жыцця: неабходнасцю самастойна фарміраваць свой бюджэт, планаваць выдаткі, цікава бавіць вольны час, — кажа кіраўнік праекта Алена Каховіч. — Нашы курсы дапамогуць хутчэй прызвычаіцца да «дарослага» жыцця, навучаць правільна кіраваць асабістымі рэсурсамі (час, грошы, здароўе), ставіць мэты і дасягаць іх у паўсядзённым жыцці і вучобе».

Летнік у Залессі ідэальны для абітурыентаў і студэнтаў першых курсаў, каб падрыхтавацца да студэнцкага жыцця і атрымаць новыя навыкі, якія дапамогуць жыць лепш, весялей і больш паспяхова. 

Удзельнікі тут не толькі выдатна і інтэлектуальна правядуць шэсць дзён на прыродзе, але і набудуць новых сяброў, навучацца эфектыўнаму ўзаемадзеянню з дарослымі і аднагодкамі, разаўюць ў сабе ўпэўненасць і самаарганізацыю.

Арганізатары летніка пакрываюць ўсе выдаткі: праезд з Брэста, харчаванне і пражыванне ў летнім доме. 

Каб патрапіць на летнік, трэба запоўніць анлайн-заяўку па спасылцы да 27 ліпеня.
Колькасць месцаў абмежавана, паспяшайцеся! Усяго для ўдзелу ў «Летніку» будзе адабрана 30 чалавек. Адбор будзе праводзіцца на падставе анкет-заявак і індывідуальнага сумоўя.

Праграма трэнінгаў:

  • майстэрства самапрэзентацыі;
  • пошук дадатковага заробку;
  • тайм-мэнэджмент;
  • хатняя бухгалтэрыя;
  • бюджэтныя падарожжы;
  • дзейнасць НДА Брэста.
Для каго: абітурыенты і студэнты 1-2 курсу з Брэсцкай вобласці.
Узрост: 17-20 гадоў.
Кошт: бясплатна; харчаванне і праезд з Брэста аплачваюць арганізатары.
Калі: 6-15 жніўня.
Дзе: вёска Залессе ў 40 кіламетрах ад Брэста.
Умовы пражывання: летнік на тэрыторыі сядзібы «Дом еўрапейскіх сустрэч»; трохразовае харчаванне, душавыя і ванныя пакоі.

Задаць пытанне арганізатарам, а таксама атрымаць дадатковую інфармацыю можна напісаўшы на эл. пошту.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно