24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Сустрэча ў фан-зоне «Заўзеем па-беларуску»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Заўзеем па-беларуску ў фан-зоне "Аліварыя": каментатары Баранаў i Герчыкаў і дыпламат Латушка згуляюць у футбол на "мове"

Чым адрозніваецца ЕЎРА-2016 на рускай мове ад чэмпіяната Еўропы па футболе па-беларуску? У пятніцу, 17 чэрвеня, у 14.30 у фан-зоне "Аліварыя" самы беларускамоўны дыпламат Павел Латушка і вядучыя каментатары Белтэлерадыёкампаніі Павел Баранаў i Дзмiтрый Герчыкаў прадэманструюць гэтую розніцу заўзятарам. Самыя адважныя з іх здадуць тэст на веданне "футбольнай беларускай мовы" і паспрабуюць сябе ў якасці спартыўных каментатараў.

Каб словы “гулец”, “абаронца” і “брама” не ўводзілі ў зман, а гульня №1 у свеце часцей гучала на мове, фан-зона "Аліварыя" раскажа, як правільна заўзець за еўрапейскі футбол па-беларуску.

Чакаем тых, хто:

  • любіць футбол і жадае размаўляць на яго мове
  • шануе родную мову і культуру
  • жадае весела правесці час у кампаніі людзей, якія ведаюць пра футбол больш за ўсіх у Беларусі
У праграме сустрэчы:

Майстар-клас ад беларускамоўных каментатараў Паўла Баранава i Дзмiтрыя Герчыкава, якія раскажуць, як правільна каментаваць футбол на мове, а таксама дадуць магчымасць выпрабаваць на сабе драйв прамога эфіру і правядуць конкурс спантанных каментатараў.

Эмоцыі футбольнага Парыжа ад пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі. Ён падзеліцца з усімі заўзятарамі атмасферай чэмпіяната, а таксама адразу ў фан-зоне сам пракаментуе матч на беларускай мове!

Акрамя гэтага, у фан-зоне "Аліварыя" ўсіх наведвальнікаў чакаюць забаўляльныя актыўнасці: кікер, фотаатракцыён, конкурс прагнозаў і спаборніцтвы па валоданні футбольным мячом.

Адразу пасля майстар-класа ў 16:00 у фан-зоне на вялікім экране пакажуць матч Італія-Швецыя.

Дзе: парк Перамогi (узбярэжжа ракі Свіслач, скрыжаванне з пр. Машэрава )
Калі: 17 чэрвеня
А якой гадзіне: 14:30 — 16:00
18+

Расклад найбліжэйшых матчаў:

15 чэрвеня
16:00 — Расія - Славакія
19:00 — Румынія - Швейцарыя
22:00 — Францыя - Албанія

16 чэрвеня
16:00 — Англія - Уэльс
19:00 — Украіна - Паўночная Ірландыя
22:00 — Германія - Польшча

17 чэрвеня
16:00 — Італія - Швецыя
19:00 — Чэхія - Харватыя
22:00 — Іспанія - Турцыя

18 чэрвеня
16:00 — Бельгія - Ірландыя
19:00 — Ісландыя - Венгрыя
22:00 — Партугалія - Аўстрыя

19 чэрвеня
22:00 — Швейцарыя - Францыя

Расклад усіх матчаў - www.alivaria-euro.by
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно