3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

90-годдзе з дня нараджэння Мікалая Яроменкі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Стоимость

Бесплатно

Жанр Творческая встреча

У праграме:
- урачыстае гашэнне паштовага канверта, прысвечанага юбелею
артыста
- успаміны калег па сцэне аб жыцці і творчасці М.М.Яроменкі
- наведванне экспазіцыі, прысвечанай М.М.Яроменку
(мемарыяльны пакой)

Мікалай Мікалаевіч Яроменка – нарадзіўся 17.06. 1926 г. у г. Навасібірску. Пасля заканчэння студыі пры Беларускім тэатры імя Я. Коласа працаваў у гэтым тэатры. З 1959 г. акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы (дырэктар у 1979 – 82 гг.)
Галоўнае месца ў яго рэпертуары займалі ролі героіка-драматычнага плана. Сярод іх: Інсараў (“Напярэдадні” паводле І.Тургенева), Азорыч (“Святло з Усходу” П. Глебкі), Бахіраў (“Бітва ў дарозе” паводле
Г. Нікалаеваў), Міканор (“Людзі на балоце” паводле І. Мележа), Чубар (“Плач перапёлкі” І.Чыгрынава), Марозаў (“Уцёкі з начы” бр. Тур), Саламахін (“Пратакол аднаго паседжання” А. Гельмана), Нікіцін (“Бераг” паводле Ю. Бондарава), Заслонаў (“Канстанцін Заслонаў” А.Маўзона), Вяршыла (“Мудрамер” М. Матукоўскага). Вяршыняй творчасці М. Яроменкі сталі яго апошнія ролі: сэр Джон у “Касцюмеры” Р.Харвуда (тэатр імя Я. Купалы) і Бернарда Шоў у “Мілым лгуне” Дж. Кілці (Тэатр-студыя кінаакцёра).
З 1959 г. здымаўся ў кіно: ”Людзі і зверы”, “Крушэнне імперыі”, “Масква-Генуя”, “Сын за бацьку”.
Званне народнага артыста Беларусі атрымаў у 1964 годзе, народнага артыст СССР у 1989 г.
На працягу больш сарака гадоў яго спадарожніцай у жыцці і творчасці была народная артыстка Беларусі Галіна Аляксандраўна Арлова. Росквіт яе таленту звязаны з творчасцю тэатра імя Я. Купалы. На гэтай сцэне яна сыграла “Машу” ў спектаклі “Жывы труп” А. Талстога, Васілісу ў спектаклі “На дне” М. Горкага, Ягадка ў “Амністыі” М. Матукоўскага, Эму Герберг у “Беразе” паводле Ю. Бондарава і шмат іншых. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
Іх сын Мікалай, якога звычайна называлі Яроменка-малодшы, быў артыстам кіно, артыстам шырокага дыяпазона, але найбольшую славу прынесла яму роля Жульена Сарэля ў фільм “Чырвонае і чорнае” паводле Стэндаля.
Тэма Вялікай Айчынай вайны займала важнае месца ў творчасці
М. Яроменкі – ён сыграў галоўную ролю ў фільме “Люді і зверы”, Канстанціна Заслонава ў аднайменным спектаклі тэатр імя Я. Купалы, Чубар ў “Плачы перапёлкі”.
Праводзіў актыўную грамадскую дзейнасць: 1976 – 1987 гг. – Старшыня праўлення Беларускага тэатральнага аб’яднання, 1987 – 1992 гг. – Саюза тэатральных дзеячаў, з 1992 г. – прэзідэнт Беларускай канфедэрацыі творчых саюзаў, у 1996 – 2000 гг. – член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ.
Памёр Мікалай Яроменка 30.6.2000 г., пахаваны на маскоўскіх могілках у Мінску. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию 90-годдзе з дня нараджэння Мікалая Яроменкі в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «90-годдзе з дня нараджэння Мікалая Яроменкі».