24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Краўдфандынг: жабрацтва ці дабрачыннасць?

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Краўдфандынг: жабрацтва ці дабрачыннасць?
Нарэшце і ў Беларусь прыйшла такая з’ява, як краўдфандынг — калектыўнае фінансаванне крэатыўных ідэй альбо асобных высілкаў людзей, арганізацый праз інтэрнэт. Што гэта і навошта? Чаму некаторыя пакуль ставяцца да яго з недаверам і лічаць… жабрацтвам. Што дае падставы для такога стаўлення?
Кампанія “Будзьма беларусамі!” прапаноўвае разам разабрацца, што ж такое краўдфандынг і каму ён патрэбны. Як правесці паспяховую краўдфандынгавую кампанію і ажыццявіць сваю крэатыўную ідэю? Хто такія аўтары і спонсары, як ім знайсці адно аднаго? Што аб’ядноўвае і адрознівае беларускі і замежны краўдфандынг?
Пачуць адказы на гэтыя пытанні і задаць свае аўтарам праектаў, якія ўжо займелі паспяховы краўдфандынгавы досвед, вы зможаце падчас ток-шоў “Краўдфандынг: жабрацтва ці дабрачыннасць?” у крэатыўным хабе “Корпус8”.
Удзел возьмуць:

  • Вольга Мжэльская (піяр-менеджар Ulej.by);
  • Дзяніс Кандратовіч (аўтар першага краўдфандынгавага праекта, аўкцыёну сустрэч “МаеСэнс”);
  • Марыя Шарый (рэгіянальны каардынатар ГКК “Будзьма беларусамі!”, гурт сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса”);
  • Віктар Марціновіч (публіцыст, пісьменнік, аўтар раманаў “Сфагнум”, “Мова”);
  • Аляксей Багдасар’ян (аўтар паспяховага сацыяльнага праекта “Оле-Засынай паволі”);
Прыемным бонусам для слухачоў будуць практычныя парады, якімі спікеры падзеляцца падчас дыскусіі.

16 чэрвеня а 19-й гадзіне ў крэатыўнай прасторы “Корпус8” (Мінск, пр-т Машэрава, 9).
Уваход вольны!
Падрабязней: +375 29 191-22-67, +375 29 618-08-87, razam@budzma.org.
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно