24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Дыскусія «Адукацыя ў эпоху робатаў: панэльная дыскусія»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Фармальная адукацыя, якая не паспявае за сучаснасцю, – не толькі беларуская праблема. Як мусіць выглядаць адукацыя ў эпоху “Вікіпедыі” ды робатаў? Што змянілася за апошнія 20 год і чаму вучыцца сёння трэба інакш? Як нам гэта зрабіць у Беларусі?

Анлайн-часопіс “Ідэя” запрашае на панэльную дыскусію, на якой прафесіяналы-практыкі распавядуць: ці можна рабіць у Беларусі адукацыю будучыні ды з чаго можна пачаць ужо сёння?

Спікеры:

Чаму дзеці мусяць умець праграмаваць – Антон Сідараў, трэнер курсаў праграмавання для дзяцей Imaguru.

Антон навучае дзяцей ды падлеткаў мове праграмавання Scratch, якую распрацавалі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, а таксама праз сусветна вядомую гульню Minecraft. Ён распавядзе, чаму дзецям трэба вучыцца кадаваць і як гэта дапаможа ім стаць будучымі Біламі Гейтсамі ды Іланамі Маскамі.

Як пераасэнсаваць адукацыю? – Вольга Паддубная, адукатарка, сябра пулу трэнераў Рады Еўропы.

Чаму сёння дзецям так нецікавая школа, а дарослыя не разумеюць, дзеля чаго яны губляюць сваё жыццё на чарговай лекцыі ці семінары? Што з гэтым усім рабіць ды дзе хаваецца новая надзея, пра гэта раскажа Вольга.

Што трэба ведаць, каб разумець сучасны свет лепш за іншых – Аляксей Братачкін, кіраўнік канцэнтрацыі “Публічная гісторыя” ECLAB.

Аляксей распавядзе, чаму навука ў European College of Liberal Arts in Belarus дапамагае зразумець сучаснае грамадства значна лепей, чым лекцыі ў звычайным універсітэце, і як гэтыя веды выкарыстоўваць у паўсядзённым жыцці.

Госці запрашаюцца рыхтаваць пытанні да выступоўцаў.

Уваход вольны пасля папярэдняй рэгістрацыі (колькасць месцаў абмежаваная!)

Група ў “Фэйсбуку”
Група ва “УКантакце”

Анлайн-часопіс Ідэя прысвечаны міжнароднай палітыцы і эканоміцы. Часопіс імкнецца паказаць беларусам найлепшыя эканамічныя і сацыяльныя практыкі замежжа, а таксама магчымасці Беларусі ў свеце. Мы ладзім адкрытыя лекцыі з адметнымі беларускімі бізнесоўцамі, а таксама прадстаўнікамі акадэмічных інстытутаў і міжнародных арганізацыяў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно по регистрации

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно