24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Чытаем па-беларуску з velcom

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Вялікі ўрок сацыяльнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» пройдзе ў мінскім парку 

Спецыяльны вялікі ўрок адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» пройдзе на адкрытым паветры ў парку імя Янкі Купалы 28 мая. Мерапрыемства збярэ больш за 200 мінскіх школьнікаў. У незвычайным уроку прымуць удзел настаўнікі праекта – беларускія пісьменнікі і паэты Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Таццяна Сівец і Алёна Масла. Спецыяльныя госці – вядомыя беларускія футбалісты Віталь Радзівонаў і Васіль Хамутоўскі, а таксама прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры і Мінгарвыканкама.

Літаратары, прадстаўнікі органаў улады, спартоўцы і вучні мінскіх школ прачытаюць урыўкі з твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, чые юбілеі святкуе Беларусь сёлета: Максіма Багдановіча, Цёткі, Кандрата Крапівы, Змітрака Бядулі, Івана Шамякіна, Івана Мележа. Побач з помнікам Янке Купале прагучаць і вершы паэта. Настаўнікам незвычайнага адкрытага ўроку "Чытаем па-беларуску з velcom" стане вядучы Белтэлерадыёкампаніі Яўген Перлін. Ініцыятарам мерапрыемства выступіла кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і Міністэрства культуры, Мінгарвыканкама, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.

Галоўная задача праекта "Чытаем па-беларуску з velcom" - папулярызацыя беларускай мовы і культуры. За час свайго існавання ініцыятыва аб'яднала мноства неабыякавых да роднай мовы людзей розных пакаленняў. На уроках праекта школьнікі знаёмяцца з сучаснымі пісьменнікамі і іх творамі. 28 мая ў парку імя Янкі Купалы ў цэнтры ўвагі будуць творы славутых класікаў беларускай літаратуры, якія шмат зрабілі для станаўлення роднай мовы, літаратуры і культуры.

Адкрыты ўрок ў парку імя Янкі Купалы завяршае першы навучальны год сацыяльнага адукацыйнага праекта "Чытаем па-беларуску з velcom". Першы ўрок сацыяльнай ініцыятывы адбыўся ў кастрычніку ў Мінску, і на працягу 3 месяцаў больш чым ў 30 сталічных школах прайшлі ўрокі па спецыяльна распрацаванай праграме. У красавіку і ў маі 2016 года праект працягнуўся ў рэгіёнах Беларусі. Вучні 2-3 класаў 26 школ Гомельскай вобласці атрымалі дадатковыя веды па беларускай мове, культуры і літаратуры.

Працяг адукацыйнага праекта плануецца напачатку новага навучальнага года ў школах Брэста і Бресцкай вобласці. У агульнай складанасці 150 школ і больш за 15 000 вучняў па ўсёй Беларусі прымуць удзел у сацыяльнай адукацыйнай ініцыятыве "Чытаем па-беларуску з velcom".

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно