24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнігі «Горад Мілаград»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Людка Сільнова прэзентуе «Горад Мілаград» — 26 мая

У сустрэчы, якая пройдзе 26 мая ў мінскай прасторы «Кніжная Шафа», возьме ўдзел Алесь Камоцкі. Слухачоў парадуе і віктарына з прызамі ад аўтаркі.

Вершы з новай кнігі Людкі Сільновай прысвечаны ўзаемаадносінам чалавека і цывілізацыі, з аднаго боку, і чалавека і прыроды, з іншага. Свет трансфармуецца. Ці застаецца ў ім досыць вольнага месца для шчырасці, кахання, сяброўства, чалавечай годнасці і пачуцця бяспекі? Разам з героямі, якія паўстаюць часам нават з сівой даўніны і легенд, аўтарка даследуе ролю асобнага чалавека ў жыцці сучаснага вялікага горада і інфармацыйнага грамадства. На дапамогу ёй прыходзяць здабыткі сучаснай навукі, музыка і ўласная "тэхніка дэтэктыўнага пісьма".

Болей пра кнігу ТУТ

Пра аўтарку. Людка Сільнова – паэтка і перакладчыца. Нарадзілася ў горадзе Маладзечна. Кароткае літаратурнае імя ўзяла з аднайменнага верша знакамітага земляка Янкі Купалы. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, настаўнічала, працавала бібліятэкарам. Аўтарка зборнікаў вершаў “Ластаўка ляціць” (1993), “Зеленавокія воі і іх прыгажуні” (2001), “Зачараваная краіна”(2007), фантастычных коміксаў “Агністыя дзьмухаўцы” (1997), кнігі літаратуразнаўчных твораў “Крышталёвы сад” (2007), кнігі для дзяцей і юнацтва “Рысасловы”(1994) – кірыліца ў малюнках. Лаўрэат прэмій “Гліняны Вялес” (1994) і “Залаты апостраф” (2014).

Чакаем вас па адрасе: ст. м. Грушаўка, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара)

Арганізатары — кніжна-выставачная прастора “Кніжная Шафа”, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно