24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя шасцітомнай энцыклапедыі «Культура Беларусі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

19 мая 2016 года а 17-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца прэзентацыя шасцітомнай энцыклапедыі «Культура Беларусі» выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі».

Прэзентацыя шасцітомнай энцыклапедыі «Культура Беларусі» прэтэндуе на статус важнейшай падзеі ў культурным жыцці краіны. Сімвалічна, што энцыклапедыя папоўніла скарбніцу гуманітарных багаццяў краіны менавіта ў Год культуры, адкрываючы новыя вехі ў гісторыі яе развіцця. Унікальнае выданне, аналагаў якому няма ў краінах на постсавецкай прасторы, адзначана ўзнагародай 55-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» ў спецыяльнай намінацыі «За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны».

Карпатлівая работа над гэтым вялікім праектам працягвалася сем гадоў. Выданне ўключае звыш 15 тыс. артыкулаў, мэта якіх — распавядаць пра розныя аспекты беларускай культуры, адлюстраваць яе гісторыю па-новаму, улічваючы тыя змены, якія адбыліся за апошнюю чвэрць стагоддзя.

Шматлікія артыкулы шасцітомніка прысвечаны развіццю навукі і адукацыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён, архітэктурнай спадчыне краіны. Аналізуюцца ўсе роды, віды, жанры і жанравыя разнавіднасці беларускай літаратуры і мастацтва.

Вялікае месца ў энцыклапедыі адведзена біяграфічным артыкулам. Стваральнікі выдання імкнуліся не абмінуць ніводнай значнай фігуры ў гісторыі беларускай культуры і мастацтва. Таму тут можна знайсці звесткі пра знакамітых беларусаў, сучасныя прафесійныя і аматарскія калектывы, а таксама фестывалі, якія сталі знакавымі не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі.

Тэлефон для даведак: +375 17 293-29-80, 293-27-56.
Е-mail: pr@nlb.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно