24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Ноч музеяў 2016

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Палярная ноч доўжыцца паўгады, а Ноч музеяў – усяго толькі ноч. І толькі ў гэты час існуе магчымасць далучыцца да руху #БудзьПетрусём – стаць інтэлектуалам, вандроўнікам, сапраўдным грамадзянінам, трэндсэцерам, сонграйцерам. Мы адкрыем набор у сакрэтную службу “Машыністка Лёля” і правядзем манахромны воркшоп, візуальна і аўдыяльна пагрузім у ланшафт балтыйскага рэгіёна і прыадкрыем горкую і салодкую будучыню, захопім у вір інструментальнай і сімвальнай энергетыкі.

Праграма:
17.00 – 18.00 “Чытаем сваё нанач”: якая беларуская кніга ляжыць каля ложка беларускага выдаўца? (заключная вечарына ІІ сезона праекта “Чытаем сваё. Класіка”)
18.30 – 19.30 Лекцыя спецыяліста па метадам машыннага навучання Сяргея Маркава (г. Масква) “Ці марыць штучны інтэлект пра Нобелеўскую прэмію па літаратуры?”
20.00 – 21.30 І гарадскі турнір па хуткасным наборы на друкарках (вядоўца – Дзмітрый Нарышкін)
22.00 – 22.30 Відэа-арт праграма “Планета К” ад фатографа Сяргея Страіцелева (г. Санкт-Пецярбург)
23.00 – 00.30 Сольны музычны праект Андрэя Апановіча “Triangle”

А таксама: выстава літоўскага фатографа Рамуальдаса Вайткуса “Візуальныя лісты вёскі Плашкяй”, чытацкі марафон “Броўка non-stop”, майстар-класы па шахматах і шашках, займальны квэст па музеі, дзіцячая інтэрактыўная пляцоўка.

Прыносьце з сабою цішоткі ці сумкі – на іх можна будзе зрабіць прынты з тэматычнымі выявамі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    50 000 руб. (да 18.00 – уваход вольны)
    Калі Ваша імя – Пятрусь, Петра, Пятро, Педро, Пьер, Петрус, Пітэр… – уваход вольны на працягу ўсёй Ночы музеяў.!

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно