3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Скульптурная ноч

Мероприятие в этом городе уже прошло

Время работы с 19:00 до 00:00
Жанр Скульптура
Стоимость входа

С гитарой свободный

Жанр Инструментальный вечер
Дата 21 мая 2016
Жанр Акция

21 мая 2016 года ў 19.00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага пачнецца "Скульптурная ноч" у рамках Міжнароднай акцыі Ноч музеяў - 2016.

Цэнтральнай падзеяй музейнай ночы стане прэзентацыя праекта трохмернага мастацтва "Год скульптуры". Больш пяцідзесяці беларускіх скульптараў прадставяць свае творы ў вялікай выставачнай зале галерэі і на пляцоўцы пад адкрытым небам. Наведвальнікі пазнаёмяцца з разнастайнымі канцэптуальнымі падыходамі аўтараў, будуць ўражаны багаццем тэм і сюжэтаў сучаснай скульптуры, адчуюць характар цёплага дрэва, халоднага металу, спрадвечнай гліны, высакароднага мармуру...

На працягу Скульптурнай ночы будуць працаваць творчыя майстэрні і праходзіць майстар-класы, дзе кожны жадаючы зможа адчуць сябе творцам. Вылепіць сваю мару, вытачыць свае сумненні, выразаць свае страхі, адчаканіць сваё багацце... Творчая свабода і асалода ад стваральніцкай дзейнасці гарантавана.

Асобная пляцоўка адведзена для калектыўнай творчасці. Па выніках Скульптурнай ночы народзіцца новы Арт-аб'ект, аўтарамі якога станеце вы - нашы наведвальнікі. 

Для тых, хто стаміўся браць на сябе адказнасць, Скульптурная ноч стане часам пераўвасаблення ў бязвольны матэрыял. У вас з'явіцца рэдкая магчымасць ператварыцца ў падатлівую гліну для вялікага скульптара. Ці часта выпадае ні пра што не думаць, але адчуваць сябе ў надзейных руках? 

"Мора хвалюецца раз... мора хвалюецца два... " - правілы гульні ў марскую фігуру мы нагадаем. Можаце рыхтавацца і прыдумваць вобразы. А якія яшчэ "скульптурныя" гульні вам вядомыя? У нас іх хопіць на любы густ. 

І што за музейная ноч без танцаў і музыкі? А які скульптар умее граць на гітары і спяваць песні? А хто з вас жадае адчуць сябе вандроўным музыкай? У нас будуць створаны ўсе ўмовы для вашай хвіліны славы. 

У якасці папярэджання неабходна нагадаць, што ноч поўніцца загадкамі, нечаканасцямі і сюрпрызамі, асабліва калі гэта музейная ноч, асабліва калі гэта Скульптурная ноч. Не надта палохайцеся, калі раптам каменная статуя пажадае з вамі патанчыць або гіпсавае стварэнне пачне жаліцца на птушак і дрэннае надвор'е. 

Заўсёднікі музейных начэй Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага ведаюць, чым заканчваецца музейная ноч. Для непасведчаных, даведка - ноч заканчваецца творчым натхненнем, новымі адкрыццямі, рэдкімі фотаздымкамі, прыемнымі знаёмтсвамі і, вядома, сумам пра тое, што яна заканчваецца.   

Але сярод вас абавязкова знойдуцца два шчасліўчыкі, якіх будзе чакаць зорнае неба, салодкі пачастунак, пеністы напой і ўспамін на ўсё жыццё пра СПАТКАННЕ НА ДАХУ мастацкай галерэі. Так-так, традыцыя жыве. Няхай жа вам пашанцуе гэтай майскай музейнай скульптурнай ноччу! 

P.S.: за музыку адказвае гурт "Аркестр Фішэра"

Мерапрыемства будзе працягвацца да 00.00.

Адрас: пл. Свабоды, 15
Т. +375 17 321-24-30

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Скульптурная ноч в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Скульптурная ноч».