24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Адукацыйны праект «Увага, экспанат!»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Адукацыйны праект прысвечаны Міжнароднаму дню музеяў

18 мая ва ўсім свеце святкуецца Міжнародны дзень музеяў. У сувязі з гэтым, Музей гісторыі горада Мінска прапануе наведвальнікам паглыбіць свае веды ў гісторыю экспанатаў музея.

Толькі 18 мая 2016 года а 16-й гадзіне адразу ў чатырох філіялах музея адначасова адбудуцца адукацыйныя прэзентацыіі чатырох музейных экспанатаў.

У праекце ўдзельнічае Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, Мінская гарадская ратуша, экспазіцыя “Карэтная”, музей “Лошыцкая сядзіба”. У кожным з гэтых аб’ектаў для прэзентацыі абраны адзін з экспанатаў. Гісторыю прадмета, цікавыя нюансы і малавядомыя факты можна будзе пачуць за 10 хвілін УВАГІ да звычайнага музейнага экспаната!

Вашай УВАЗЕ будзе прадстаўлены самы вольны дакумент у гісторыі горада Мінска, самая дабрачынная акцыя часоў Расійскай імперыі, самая невядомая з вядомых карцін М.А. Савіцкага, самы незвычайны з дэкаратыўных сасудаў.

Адрас:
Мастацкая галерэя М. Савіцкага, пл. Свабоды 15
Мінская гарадская ратуша, пл. Свабоды 2А
Экспазіцыя “Карэтная”, вул. Кірылы і Мяфодзія 8
Музей “Лошыцкая сядзіба”, праезд Чыжэўскіх 8/2

Уваход вольны! 18 мая, пачак у 16.00.
Тэл. для даведак +375 17 321-24-30

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно