Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Мікольскі Фэст

Мероприятие в этом городе уже прошло

Стоимость билетов

50 000 руб. – дарослыя
25 000 руб. – школьнікі
35 000 руб. – студэнты
125 000 руб. – сямейны квіток (2 дарослых + 2 дзіцяці)
Дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Дата 22 мая 2016
Жанр Фестиваль

Запрашаем адзначыць разам “Мікольскі фэст”, – свята ў гонар Свяціцеля Мікалая.

Свяціцель Мікалай – найбольш ушанаваны ў народзе святы, цудатворац. На Беларусі яго лічылі адным з ахоўнікаў земляробства, таму да яго ставіліся з асаблівай павагай. У гонар святога называлі вёскі і храмы, ладзілі прастольныя святы з хрэсным ходам да крыніц, дзе святар асвячаў ваду, праводзілі кірмашы. Святкавалі “Мікольшчыну” некалькі разоў на год, вясной 22 мая – “Міколу Вешняга”. Гэта было свята конюхаў, паўсюдна служылі малебны, каб святы збярог коней ад ваўкоў, мядзведзяў і ліхіх людзей. У гэты час пачыналі збіраць лекавыя зёлкі.

У праграме:

  • малебен у гонар Святога Мікалая
  • канцэрт “Звіняць званы” пад кіраўніцтвам дырэктара Мінскай школы званароў Багдана Бярозкіна
  • выстава “Абраз Святога Мікалая Цудатворца ў народнай культуры” 
  • расповед пра абрад “Мікольская свяча”
  • займальная лекцыя пра лекавыя зёлкі ў традыцыйнай культуры
  • Мікольскі кірмаш
У межах свята кожны наведвальнік зможа паспрабаваць сябе ў вобразе званара.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

За дадатковую плату:
традыцыйныя беларускія стравы ў карчме і кропках харчавання, лепшыя сувеніры ад народных майстроў, катанне на конях.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы