24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнігі «Ад Мінска ды Вільні. Гісторыя Беларусі ў журналісцкіх нататках»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

15 мая (нядзеля) а 13.00 у кавярні “Sorso di espresso” адбудзецца прэзентацыя кнігі Віктара Корбута «Ад Мінска ды Вільні. Гісторыя Беларусі ў журналісцкіх нататках».

Кніга падрыхтавана на падставе архіўных дакументаў і навуковай літаратуры і ўяўляе сабой першае даследаванне, у якім разглядаецца гісторыя дзвюх сталіц – гістарычнай беларуска-літоўскай Вільні і сучаснай беларускай Мінска ў кантэксце гісторыі Беларусі і суседніх краін ад старажытнасці да нашых дзён. У кнізе асвятляюцца пытанні фарміравання сучаснай беларускай нацыі, нацыянальных і дзяржаўных сімвалаў, адлюстроўваецца роля беларусаў у ВКЛ і гісторыі Вільні. Вялікая ўвага нададзена беларуска-літоўскім і беларуска-польскім культурным сувязям.

Віктар Корбут раскажа пра новую кнігу і адкажа на Вашы пытанні за філіжанкай духмянай кавы. Кнігу можна будзе набыць і атрымаць аўтограф аўтара.

Мерапрыемства бясплатнае, але столік трэба замовіць загадзя праз тэлефон +375 17 268-83-48.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно