24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Новы выпуск літаратурна-забаўляльнага дзіцячага альманаха «Гарбузік»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Новы «Гарбузік» прэзентуецца ў «Кніжнай Шафе» — 30 красавіка

Запрашаем дзетак ды іх бацькоў у мінскую прастору «Кніжная Шафа» на сустрэчу з аўтарамі, сябрамі ды іншымі «цудамі свету» другога выпуску літаратурна-забаўляльнага альманаха! 30-га ў 13.00. Дзень суботні, уваход вольны!

У праграме: лабараторыя прафесара Мазгакруцікава, пошукі страчаных цудаў, “жахалкі” і “хадзілкі”, вершы і спевы і шмат чаго іншага!

Выступяць: Паліна Грынчанка, Анатоль Івашчанка, Леапольд Мазгакруцікаў, Вольга Мазурава, Марыя Мартысевіч, Андрэй Хадановіч.

“Кожны выпуск "Гарбузіка" ствараецца з улікам дзвюх важных рэчаў: узросту чытача і цікавай для яго тэмы, – распавядае рэдактарка альманаха Вольга Мазурава. – Ад пачатку было ясна, што займальная актуальная чытанка аднолькава патрэбная як дашкалятам, так і малодшым шкалярам. Таму мы чаргуем выпускі: першы "Гарбузік" быў адрасаваны перадусім дзецям дашкольнага веку. Новы выпуск, "Цуды свету", разлічаны ўжо на крыху сталейшых чытачоў, і змест мае адпаведны.

Падрабязней пра новы “Гарбузік” ТУТ
Чакаем вас па адрасе: ст. м. Грушаўка, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара)

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Фотогалерея

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно