3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking camera car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Конкурс «Заспявай 4x4»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Конкурс

Працягнуты тэрмін падачы заяваў на конкурс «Заспявай 4x4»

Cвае песні на словы беларускіх сучасных паэтаў маладыя беларускія выканаўцы могуць падаць да 17 траўня. Найлепшых чакае навучальная сесія, праца ў студыі, канцэрты, грашовы прыз і здымкі кліпа. 

На чацвёрты конкурс «Заспявай 4x4» прымаюцца заявы ад музыкаў 18-30 год, якім прапануецца абраць верш сучаснага паэта, напісаны ў апошнія 30 год, ды пакласці яго на сваю музыку. «Мы хочам злучыць сучасную паэзію і музыку ў адзінае цэлае. З аднаго боку адкрыць для маладых музыкаў свет беларускай сучаснай паэзіі, а з другога паспрыяць таму, каб добрыя вершы сталі песнямі», – заяўляюць арганізатары конкурсу, які ладзяць інтэрнэт-партал TuzinFM.by і фонд «Вяртанне» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!».   

Тэрмін прыёму заяваў вырашана працягнуць да 17 траўня, каб усе ахвочыя паспелі аформіць заявы на конкурс. З усіх пададзеных заяваў на мэйл konkurs.zaspiavaj@gmail.com журы адбярэ 4 фіналісты. Іх чакае навучальная сесія з лекцыямі, майстар-класамі ды практычнымі заняткамі, праца над конкурснай песняй у студыі, справаздачны канцэрт пры падтрымцы вядомага выканаўцы. Пераможца конкурсу атрымае грашовы прыз у 1000 BYN (каля 500 еўра), а на яго конкурсную песню рэжысёр Арцём Лобач здыме кліп.

Адбыліся змены ў складзе ментараў і журы конкурсу. З фіналістамі будуць працаваць лідар гурту Vuraj і кіраўнік «Спеўнага Сходу» Сяргей Доўгушаў, лідар «Палацу» і выкладчык Алег Хаменка, саўнддызайнер, лідэру гурта CherryVata і кіраўнік лэйблу «Ezhevika» Зміцер Літвіновіч ды саўндпрадусар і кіраўнік студыі «Central Station» Андрэй Акатаў. Да журы таксама далучацца арганізатары конкурсу Сяргей Будкін і Павел Бераговіч. 

Падрабязьней пра ўмовы конкурсу – tuzinfm.by 
Песні пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу мінулых год – soundcloud.com

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы