24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя выдання «Славяне на территории Беларуси в догосударственный период»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

13 красавіка 2016 г. а 15-й гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя выдання “Славяне на территории Беларуси в догосударственный период” серыі “Славянские древности Беларуси”. Манаграфія была падрыхтавана супрацоўнікамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта і выйшла ў Выдавецкім доме “Беларуская навука” у лютым 2016 г.

Да прэзентацыі ў бібліятэцы арганізавана выстаўка “Да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага археолага-славіста Леаніда Давыдавіча Побаля”. На ёй прадстаўлены выданні, прысвечаныя славянскай праблематыцы з распрацоўкамі навукоўцаў Беларусі і іншых славянскіх краін у межах дзейнасці Міжнароднай Уніі Славянскай Археалогіі (да 1996 г.), а таксама выданні беларускіх даследчыкаў апошніх дзесяцігоддзяў. Сярод іх асобна выдзеляюцца другі том чатырохтомнага фундаментальнага выдання “Археалогія Беларусі” (1999г.), а таксама зборнікі навуковых прац “Ранние славяне Белорусского Поднепровья и Подвинья (2003г.) і “Актуальныя праблемы ранняй гісторыі славян” па выніках Міжнароднай навуковай канферэнцыі, праведзенай у г. Мінску (2009 г.).
Акрамя таго, да мерапрыемства рыхтуецца кніжная выстава “Крыніцы па археалогіі Беларусі” з фондаў рэдкіх кніг і рукапісаў бібліятэкі. Яе экспазіцыю складуць кнігі XIX стагоддзя, якія з’яўляюцца каштоўнымі крыніцамі па археалогіі Беларусі, а таксама літаратура першай трэці XX стагоддзя, якая паказвае развіццё беларускай археалагічнай навукі.
Археалагічныя артэфакты з фондаў археалагічнага музея Інстытута гісторыі НАН Беларусі таксама стануць экспанатамі выставы і будуць прапанаваны ўвазе гасцей.
У прэзентуемым двухтомным выданні выкладзены найноўшыя навуковыя ідеі айчынных даследчыкаў у галіне вывучэння археалагічных помнікаў і культур I тысячагоддзя н.э. на тэрыторыі Беларусі, прадстаўлены розныя канцэптуальныя падыходы да вырашэння існуючых праблем славянскага этнагенеза.

Запрашаем усіх зацікаўленых у інфармацыйна-выставачны цэнтр ЦНБ НАН Беларусі: г. Мінск, вул. Сурганава, 15, першы паверх, п. 110

Кантактныя асобы:
+ 375 17 284 28 54 – Вольга Ляўко, загадчык Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі
+ 375 17 284 10 12, 284 10 03 – аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно