24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Навукова-практычная канферэнцыя для школьнікаў

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

14 красавіка а 11-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца дзіцячая навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 110-годдзю творчай дзейнасці Якуба Коласа.

У 2016 годзе грамадскасць Беларусі адзначае 110-годдзе творчай дзейнасці аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай мовы, класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Творчасць народнага паэта складае цэлую эпоху ў гісторыі беларускай літаратуры. Яго па праву лічаць заснавальнікам нацыянальнай прозы, яго пяру належаць і нашы паэтычныя шэдэўры – паэмы “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, у разрад нацыянальнай класікі ўвайшлі вершы Коласа. Жыццё і творчасць гэтага чалавека сталі значным укладам у беларускую культуру. Заслуга Якуба Коласа як нацыянальнага паэта ў тым, што ён адкрыў для развітых літаратур свету беларускае слова, апеў беларускі народ. Мастацкая вартасць твораў Якуба Коласа пацвярджаецца на працягу стагоддзя ўсё новымі пакаленнямі чытачоў.

Літаратурны дэбют Канстанціна Міцкевіча адбыўся 1 верасня 1906 года – у газеце «Наша доля» быў надрукаваны верш «Наш родны край» пад псеўданімам Якуб Колас. Сам паэт успамінаў: «Выхад у свет беларускай газеты быў найвялікшай падзеяй у маім жыцці». 15 верасня 1906 г. у "Нашай долі" пад псеўданімам Дзядзька Карусь было змешчана апавяданне "Слабода" пра самавольства царскай паліцыі — першы надрукаваны празаічны твор пісьменніка. У той жа час ён пачынае актыўна супрацоўнічаць у якасці аўтара з віленскай беларускамоўнай газетай "Наша ніва". У творчасці Якуба Коласа гэтага перыяду з'яўляюцца новыя формы. Ён выходзіць на больш высокі ўзровень літаратурнай працы — пачынае пісаць алегарычныя апавяданні "Казкі жыцця", дзе па-філасофску асэнсоўвае рэчаіснасць.   

З нагоды творчага юбілею пісьменіка Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на навукова-практычную канферэнцыю для вучняў 6-11 класаў сярэдніх школ і гімназій Рэспублікі Беларусь, мэтай якой з’яўляецца развіццё інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу вучняў, папулярызацыя творчай спадчыны народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, выяўленне таленавітых школьнікаў, якія праяўляюць цікавасць да беларускай літаратуры. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно