24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Панэльная дыскусія «Тры ўрокі для Беларусі: Славакія, Грузія, Малдова»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Найлепшыя беларускія эксперты ўпэўненыя: каб развівацца, Беларусі патрэбныя рэформы. Рэдакцыя анлайн-часопіса “Ідэя” падзяляе гэты погляд і запрашае на адкрытую панэльную дыскусію “Тры ўрокі для Беларусі: Славакія, Грузія, Малдова”.

Што маецца на ўвазе, калі кажуць пра рэформы? Навошта яны Беларусі? Як іх праводзіць і якога выніку чакаць?

Госці “Ідэі” распавядуць пра тры знакавыя прыклады рэформаў: у Славакіі, Грузіі ды Малдове. У якой сітуацыі апынуліся ўлады гэтых краін напярэдадні рэформаў? З якімі праблемамі сутыкнуліся рэфарматары? Чаму ў Славакіі рэформы атрымаліся, а ў астатніх – не зусім? Які шлях абярэ Беларусь?

Эксперты абмяркуюць рэформы, неабходныя для будучыні Беларусі: якім быць ураду (моцны парламент ці моцны прэзідэнт?); ці варта ісці ў ЕС (і што рабіць з ідэяй нейтралітэту?); што змянялася ў стаўленні да рэформаў пасля распаду СССР? І якім чынам Беларусі пабудаваць стабільную палітычную сістэму ў складаных эканамічных абставінах?

Панэль:

Стас Гарэлік, эксперт часопіса “Ідэя”. Палітычныя рэформы: як іх успрымалі 20 гадоў таму, і як – сёння?

Аляксандр Аўтушка-Сікорскі, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Славакія – Беларусь здаровага чалавека.

Сяргей Чалы, эканамічны аглядальнік. Рэформы ў Малдове і Грузіі: як Беларусі не наступіць на тыя ж граблі.

Група ў “Фэйсбуку”
Група ва “УКантакце”

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі (колькасць месцаў абмежаваная!)

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно