3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Аўтограф-сесія Міхаіла Валодзіна

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Автограф-сессия

5 красавіка ў 19:00 кампанія “Будзьма беларусамі!” і Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць у прастору "Кніжная шафа" на аўтограф-сесію Міхаіла Валодзіна, аўтара кнігі “Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках”.

“Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках” — гэта ўнікальная кніга. Міхаілу Валодзіну ўдалося аб’яднаць пад адной вокладкай зборнік гарадскіх апавяданняў, міфалагічны і незвычайны падарожны даведнікі па горадзе. Дзякуючы таму, што “Мінскія гісторыйкі” (так аўтар называе свае кароткія апавяданні) месцяцца ўздоўж аднаго з самых папулярных гарадскіх маршрутаў і суправаджаюцца мапай, чытачы змогуць здзейсніць самастойныя прагулкі. І не на самоце, а ў кампаніі Дастаеўскага і Талстога, Купалы і Коласа, Мальера і Вальтэра, Кацярыны I і Пятра Вялікага, Пушкіна, Александроўскай, Фідэля Кастра ды іншых вядомых гасцей і жыхароў горада.

Міхаіл Валодзін – чалавек цікавага лёсу. Пакуль жыў у Мінску, выпускаў газету на англійскай мове, калі пераехаў у ЗША, пачаў выдаваць літаратурны часопіс – натуральна, на рускай. Са сваімі песнямі аб'ездзіў увесь Савецкі Саюз, але сцэну, па яго ўласных словах, баіцца і не любіць. Пісаў сцэнары да дакументальных фільмаў і рэкламных ролікаў, працаваў на тэлебачанні і ў перыёдыцы, але ніколі не займаўся журналістыкай як справай свайго жыцця. Пабываў у паўсотні краін свету, у некаторых жыў і падоўгу, але заўсёды вяртаўся ў Мінск. Пра які ён напісаў кнігу "Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках", якая стала бэстсэлерам.

Беларуска-нямецкае выданне “Мінскіх гісторыек” было падрыхтавана кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў і пабачыла свет у серыі “Кнігарня пісьменніка”.

Чакаем вас па адрасе: ст. м. Грушаўка, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара)

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Аўтограф-сесія Міхаіла Валодзіна в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Аўтограф-сесія Міхаіла Валодзіна».