3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Акцыя ў гонар Дня Волі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Акция

Да 25 сакавіка Берасцейская абласная арганізацыя Партыі БНФ праводзіць акцыю ў гонар Дня Волі, 98-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Любы ахвочы можа атрымаць бел-чырвона-белы сцяжок або сцяжок Еўразвязу з прысоскай для аўто, калі прыме ўдзел у адной з віктарын. Цягам тыдня яны будуць выкладацца на сайце dzedzich.org — агулам 6 віктарын.

Трэба правільна адказаць на пытанні пра Беларусь або ЕС і прыехаць на вул. Маякоўскага, 46-1 за сваім прызам. Акрамя гэтага, непасрэдна ў Дзень Волі 25 сакавіка любы ахвочы можа наўпрост прыехаць па тым жа адрасе на прыватным аўтамабілі і атрымаць сцяжок цалкам бясплатна. Актывісты БНФ з 12:00 да 18:00 будуць раздаваць кіроўцам бясплатныя бел-чырвона-белыя сцяжкі. Але ж іх колькасць абмежаваная, таму ўсім можа не хапіць. Каб гарантавана атрымаць падарунак, трэба абавязкова прыехаць на аўтамабілі і сфоткацца са сцяжком.

“У Берасці шмат машын ездзіць з сімволікай Расеі. У грамадства можа скласціся ўражанне, што ў нас жыве шмат прыхільнікаў інтэграцыі Беларусі з РФ, — кажуць арганізатары акцыі. — Таму мы лічым важным паказаць, што ў Берасці таксама шмат прыхільнікаў еўрапейскага цывілізацыйнага выбару, незалежнай і вольнай Беларусі”.

Далучайцеся да святкавання 98-угодкаў абвяшчэння БНР!

Удзельнічайце ў вольным флэшмобе: сфоткайце атрыманы сцяжок на сваёй машыне і выкладайце ў сацсеткі з хэштэгам #БНР98, #BNR98.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Акцыя ў гонар Дня Волі в Бресте. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Акцыя ў гонар Дня Волі».