24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Фестываль «ArtSiadziba Forum альбо Дзень ВышыМайкі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

18 сакавіка ў Loft Cafе культурная пляцоўка «Арт Сядзіба» ладзіць першы фестываль «ArtSiadziba Forum альбо Дзень ВышыМайкі».

Мерапрыемства не выпадкова атрымала двайную назву. Бо «ArtSiadziba Forum» — дзённая частка, якая будзе прысвечана беларускамоўнаму бізнесу і рэкламе, а таксама супрацы грамадскага і камерцыйнага сектароў у рэалізацыі сумесных нацыянальна арыентаваных праектаў у Беларусі. А «Дзень ВышыМайкі» — гэта вечаровая і начная забаўляльная музычная праграма з выступамі кавер-бэнда «Арт Сядзібы», беларускіх гуртоў і незвычайнымі дыджэй-сэтамі.

Для каго, у першую чаргу, «ArtSiadziba Forum»:
— для прадстаўнікоў беларускіх кампаній, якія прасоўваюць сябе і свае прадукты па-беларуску ці саспелі для гэтага,
— для бізнесоўцаў, якія любяць беларускую мову і нацыянальныя сімвалы, але не ведаюць, што з гэтай любоўю рабіць,
— для тых, хто зацікавіўся новымі праектамі «Арт Сядзібы» і гатовы супрацоўнічаць,
— для прадстаўнікоў СМІ, грамадскіх арганізацый і т.д., якія сочаць за дзейнасцю «Арт Сядзібы» і symbal.by ды хочуць задаць пару правакацыйных пытанняў,
— для тых, хто верыць у магчымасць супрацы беларускага бізнесу і грамадскіх арганізацый.

Праграма «ArtSiadziba Forum»
Уваход па запрашэннях і папярэдняй рэгістрацыі.

15:00 — 18:30
— лекцыя Паўла Белавуса: Год «Арт Сядзібы» — публічная прэзентацыя нашых ідэй, праектаў і магчымасцяў на 2016 год (падрабязней пра тэму тут);
— лекцыя Мікіты Броўкі: феномен «Symbal.by» — вынікі, дасягненні, новы сайт і новыя магчымасці, кірункі супрацы;
— выступ пісьменніка Уладзіміра Арлова: Сімвалы Беларусі з дастаўкай па свету (правыданні серыі «Краіна Беларусь», якія падтрымлівае «БСБ Банк»);
— прэзентацыя першага даследвання (пачнецца ў красавіку) «Эфект вышыванкі ў беларускай рэкламе і дызайне» кампаніі MASMI (Міжнароднае агенцтва сацыяльных і маркетынгавых даследванняў) і Marketing.by (падрабязную прэзентацыю аб правядзенні даследвання можна спампаваць тут);

Дадзеныя, атрыманыя па выніках даследвання, будуць апублікаваныя ў траўні і дапамогуць развіццю нацыянальнага трэнду ў беларускай рэкламе.

— выступ прадстаўніка Беларускага саюзу дызайнераў Паўла Дарохіна з прэзентацыяй працы над каталогам «Тутэйшагы дызайн у асобах і рэчах»;
— выступ прадстаўніка Цэнтра развіцця студэнцкіх ініцыятыў Яўгена Міхасюка з прэзентацыяй Першай народнай стыпендыі Беларусі імя Аркадзя Смоліча і расповедам пра мэты прэміі і яе фундатараў;
— выступ Аляксея Сапрыкіна і Пятра Клюева «Карпаратывы з густам і толькі па-беларуску»: прэзентацыя камерцыйных забаўляльных прапаноў ад «Арт Сядзібы».

18:30 — 19:15
Відэаблок «Мінскія зубры» — марафон беларускамоўнай відэа-рэкламы, створанай у Беларусі за апошняе 10-цігоддзе. У гэты час паралельна будзе адбывацца кулуарнае абмеркаванне выступаў і фуршэт.

З 18:30 паралельна з «Мінскімі зубрамі» пачнецца падрыхтоўка да пачатку «Дня ВышыМайкі».

Для каго, у першую чаргу, «Дзень ВышыМайкі»:
— для тых, хто любіць і носіць вопратку маладых незалежных айчынных брэндаў, якія папулярызуюць беларускія нацыянальныя ўзоры і сімвалы;
— для тых, хто спрабуе размаўляць ці ўжо гаворыць па-беларуску і шукае беларускамоўных сяброў;
— для тых, хто купіў «вышымайку», але на гэтым не спыніцца;
— для тых, хто любіць беларускую музыку і гатовы адрывацца пад яе гукі да раніцы.

19:00 — 02:00
— выступ кавер-бэнду «Арт Сядзібы» з айчыннымі і замежнымі хітамі па-беларуску;
— шалёныя выступы гуртоў «Амплітуда смеласці», «Čas Łajna», «Amaroka»,
— конкурсы і забавы ад вядучага Аляксея Сапрыкіна.

Далей да 02:00 дыскатэка з выступам гурта «Martin S.» і дыджэйскі сэт ад хіп-хоп артыста Vinsent’а.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    100 000 руб.
    У вопратцы з нацыянальнымі беларускімі сімваламі і ўзорамі — вольны

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно