24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Конкурс вясёлых малюнкаў па-берасцейскі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Кампанія «Наша мова» пры падтрымцы АРР «Дзедзіч» запускае конкурс на самую вясёлую і арыгінальную карцінку з родным сюжэтам.

Дашліце на конкурс серыю малюнкаў (міні-комікс, мем, “фотажабу”) — і атрымайце шанец выйграць круты гаджэт!

Для ўдзелу не абавязкова быць дызайнерам і мець мастацкую адукацыю, можна выкарыстоўваць анлайн-генератары малюнкаў, мемаў і подпісаў (напрыклад). Галоўнае — арыгінальная ідэя, звязаная з Берасцем, крэатыўны падыход і подпісы на беларускай мове. 

Абавязковая ўмова: дасланая на конкурс праца павінна складацца з не менш чым чатырох паслядоўных малюнкаў.

Усе дасланыя работы будуць апублікаваныя ў групе «Наша мова», пасля чаго журы адбярэ 5 фіналістаў, а анлайн-галасаванне вызначыць пераможцаў.

Дэдлайн: дасылайце гатовыя працы на электронны адрас info@dzedzich.org або ў групу Вконтакте да 18 сакавіка.

Прызы: 
1 месца — powerbank (партатыўны акумулятар) HARPER PB-13201;
2 месца — партатыўная калонка SVEN PS-40BL;
3 месца — флэшка MicroSDHC 16Gb SmartBuy з адаптэрам.

Кампанія “Наша мова” распачала дзейнасць ў Берасці ў 2014 годзе. Яна прыцягнула вялікую колькасць актыўных удзельнікаў у свае крэатыўныя праекты. У 2015 годзе кампанія правяла шмат цікавых конкурсаў і мерапрыемстваў: стварэнне паштоўкі “З Днём горада, Брэст!”, шляхецкія танцы, конкурс “Сэлфі па-беларуску”, цыкл бясплатных экскурсій “Я быў тут” і інш. У 2016 годзе “Наша мова” пряцягнула радаваць добрымі справамі — праводзіць бясплатныя сустрэчы ў рамках праекта “Ёсць Размова”, відэаконкурс “Мае словы” і шматлікія розыгрышы сярод удзельнікаў суполкі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Фотогалерея

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно