3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Прэзентацыя электроннага выдання «Канкарданс беларускай мовы ХІХ стагоддзя»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Презентация

10 сакавіка ў 15:00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя электроннага выдання «Канкарданс беларускай мовы ХІХ стагоддзя».

Канкарданс – унікальны лексікаграфічны даведнік, які пабачыў свет у выдавецтве «Беларуская навука» напрыканцы мінулага года. Аўтар праекта – навуковы супрацоўнік аддзела славянскага і тэарэтычнага мовазнаўства Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Н.М. Сянкевіч.

Канкарданс беларускай мовы ХІХ ст. – першы ў айчыннай лінгвістыцы фундаментальны праект такога тыпу. Гэта комплекс слоўнікаў, складзеных на аснове корпуса тэкстаў, заснаванага на ўсіх творах мастацкай літаратуры ХІХ ст. Усе тэксты змяшчаюцца ў максімальна набліжаным да арыгіналу выглядзе. У склад канкарданса ўвайшлі ўласна канкарданс, у якім кожнае словаўжыванне ў тэксце суправаджаецца тэкставай ілюстрацыяй і звесткамі пра яго частотнасць і месцазнаходжанне, 6 частотных слоўнікаў, паказальнік слоў і адваротны слоўнік. Спісы змешчаных у канкардансе тэкстаў уяўляюць сабой сістэматызаваны бібліяграфічны паказальнік беларускамоўнай мастацкай літаратуры гэтага перыяду.
Акрамя агульнага канкарданса, у даведнік уключаны чатыры канкардансы мовы асобных аўтараў: В. Дуніна-Марцінкевіча, А. Ельскага, К. Каганца і К. Каліноўскага.

«Канкарданс беларускай мовы ХІХ стагоддзя» будзе карысным як для спецыялістаў-філолагаў, якія атрымалі надзейную базу для вывучэння розных аспектаў беларускай мовы на этапе фарміравання яе літаратурнай формы, так і для шырокага кола чытачоў, што цікавяцца літаратурнай спадчынай беларускага народа. Даследаванне частотнасці лексічных адзінак дазваляе зрабіць высновы пра асаблівасці стылю пісьменніка, прасачыць, наколькі блізкая па тэматыцы творчасць розных аўтараў, зрабіць высновы адносна магістральных шляхоў развіцця беларускай мовы ў ХІХ ст.
Да мерапрыемства падрыхтавана кніжная выстава «Праз слова да сэрца: пісьменнік і яго мова», на якой прадстаўлены працы па мовазнаўстве і літаратуразнаўстве, матэрыялы, прысвечаныя творчасці такіх выдатных асоб XIX ст., як В.Дунін-Марцінкевіч, А.Ельскі, К.Каганец, К.Каліноўскі, прыжыццёвыя выданні гэтых аўтараў.

Запрашаем усіх жадаючых у інфармацыйна-выставачны цэнтр ЦНБ НАН Беларусі: вул. Сурганава, 15, першы паверх, п. 110.
Кантакты: Гаранін Сяргей Лявонцьевіч: +375 17 284 15 31

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Прэзентацыя электроннага выдання «Канкарданс беларускай мовы ХІХ стагоддзя» в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Прэзентацыя электроннага выдання «Канкарданс беларускай мовы ХІХ стагоддзя»».