3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнігі «Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Стоимость

Бесплатно

Жанр Презентация

Марыя Роўда прэзентуецца ў «Кніжнай шафе» — 11 сакавіка

11 сакавіка ў прасторы «Кніжная шафа» празаік Марыя Роўда прадставіць сваю кнігу апавяданняў і аповесцей «Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі». Спецыяльныя госці — музыка Арцём Сітнікаў і паэтка Віка Трэнас.

«Марыя Роўда апісвае непадробныя пакуты душы, якая жадае немагчымага; прычым недасяжнай мару – быць шчаслівым з каханым чалавекам — робіць сам герой. Пісьменніца не паведамляе чытачу пра пакуты героя, але сапраўды стварае іх — вы ўсё адчуеце на ўласнай скуры», — піша крытык Наста Грышчук.

Героі твораў пісьменніцы — гэта моладзь дзевяностых, якая шукае сябе, сапраўднае каханне і свае карані на разломе часу, калі здаецца, што паўстае цалкам новая краіна. З самаіроніяй, сумам і любоўю аўтарка распавядае пра сваё пакаленне і пра будучыню, якую маладзёны чакалі, але не атрымалі, і якую асэнсоўвалі ўжо ў новую эпоху.
Марыя — лінгвіст, скончыла факультэт ангельскай мовы МДЛУ, працуе дацэнтам на кафедры гісторыі і граматыкі ангельскай мовы таго ж універсітэта. Перакладала на беларускую мову англамоўную прозу, драматургію і дзіцячыя мультфільмы. Публікуецца з 1993 года.

Гутарку з пісьменніцай чытайце тут
Чакаем вас па адрасе: ст. м. Грушаўка, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара)

Арганізатары — кніжна-выставачная прастора «Кніжная Шафа», грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!», ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Прэзентацыя кнігі «Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі» в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Прэзентацыя кнігі «Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі»».