3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Вечар памяці Міхася Чарняўскага

Мероприятие в этом городе уже прошло

Стоимость

Бясплатна

Жанр Вечер памяти, Презентация

10 сакавіка кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашае ў 18.00 у Мінскую абласную бібліятэку імя А.С. Пушкіна (вул. Гікалы, 4) на вечар памяці легендарнага навукоўца, археолага, вялікага беларуса Міхася Чарняўскага.

7 сакавіка Міхасю Чарняўскаму споўнілася б 78 гадоў. У бібліятэцы збяруцца яго блізкія, сябры, калегі і вучні. Падчас мерапрыемства будзе прэзентаваны зборнік навуковых артыкулаў «Супольнасці каменнага і бронзавага вякоў міжрэчча Віслы і Дняпра».

«Зборнік, які будзе прэзентаваны 10 сакавіка, складаецца з дзвюх частак, – кажа археолаг, сын Міхася Міхайлавіча Максім Чарняўскі. – Першая частка – гэта ўспаміны калегаў, вучняў і сяброў пра бацьку. Другая складаецца з артыкулаў канферэнцыі, што ладзілася да яго 70-годдзя. І ў якой ён, на жаль, не паспеў узяць удзел».

Мікалай Плавінскі, які, па словах Максіма Чарняўскага, быў «галоўным ініцыятарам і сапраўдным энэрджайзерам выдання», распавядае: «Прэзентацыю сапраўды варта называць вечарынай памяці Міхася Міхайлавіча. Бо мы, натуральна, не будзем размаўляць пра археалогію. Сваімі ўспамінамі пра Міхася Чарняўскага падзеляцца Уладзімір Арлоў, Сяргей Тарасаў, Зміцер Санько ды іншыя госці».

Зборнік пабачыў свет у выдавецтве гістарычнай кнігі «Янушкевіч».

Прадмова да выдання выйшла асобным артыкулам на сайце budzma.by«Калумб каменнага веку»

Запрашаем!
Мерапрыемства адбудзецца ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Вечар памяці Міхася Чарняўскага в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Вечар памяці Міхася Чарняўскага».