Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Дзень Нараджэння Фрыдэрыка Шапэна

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Концертная программа
Дата 1 марта 2017
Стоимость

Бесплатно

Польскі Інстытут у Мінску запрашае на святкаванне Дня Нараджэння Фрыдэрыка Шапэна!

Чакаем Вас 1 сакавіка 2017 г. а 18-й гадзіне ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Galleria Minsk.

1 сакавіка 2017 г. выбітнаму кампазітару і піяністу Фрыдэрыку Шапэну споўнілася б 207 год. Штогод у гэты дзень у розных краінах свету адбываюцца шматлікія мерапремствы, прысвечаныя выдатнай постаці ў гісторыі польскай і сусветнай культуры.Музыка Шапэна гучала ў розных нетыповых месцах: ля пірамідаў у Гізе, на Вялікай кітайскай сцяне і нават на Міжнароднай касмічнай станцыі... А ў Мінску музыку кампазітара можна будзе паслухаць у гандлёва-забаўляльным цэнтры Galleria Minsk, дзе на сапраўдным канцэртным раялі музыкі будуць выконваць вальсы, паланэзы, мазуркі і накцюрны Шапэна.

Наведвальнікаў чакае:
  • Выступленне знакамітага дуэта з Польшчы - Барташ Калачкоўскі & і Войцех Шымчэўскi, якія выканаюць творы Шапэна на чатыры рукі
  • Імправізацыі на тэмы твораў Шапэна ў выкананні беларускага гурта FIVE Storey ensemble 
  • Выступленне навучэнцаў Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №3 імя Ф. Шапэна г. Мінска з праграмай твораў Фрыдэрыка Шапэна
  • Выстава беларускага мастака Дзмітрыя Сурыновіча «Шапэн у анімацыі» з удзелам аўтара
  • А таксама шмат цікавых сюрпрызаў ад арганізатараў
Да сустрэчы на свяце!

www.instpol.by
facebook.com/instytutpolski.wminsku
vk.com/instytut_polski_w_minsku
www.galleria-minsk.by
facebook.com/galleriaminsk
vk.com/galleriaminsk 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы