24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Творчы чацвер

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

У Год культуры УК «Музей «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва» (ВЦСМ) арганізуе серыю спатканняў з грамадскімі ініцыятывамі і культурніцкімі актывістамі горада. Да ўдзелу ў серыі «Творчы чацвер» запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных ўстаноў культуры, адукацыі і мастацтва, якія жадаюць разнастаіць сваю дзейнасць у супрацы з маладымі культурнымі дзеячамі.

Падчас сустрэч маладыя актывісты будуць прэзентоўваць свае задумы і праекты, у рэалізацыі якіх ім трэба дапамога дзяржаўных устаноў.

Ідэя падобных спатканняў паўстала падчас кірмаша моладзевых ініцыятыў «Горад для мяне», зарганізаванага ВЦСМ у партнёрстве з творчай супольнасцю Vitebsk4Me ў лістападзе 2015 года. На агульным абмеркаванні падчас кірмаша творчымі ініцыятывамі горада была агучана пільная патрэба ў стварэнні падобнай платформы для супрацы.

«Творчы чацвер» — гэта ўнікальная магчымасць за чатыры месяцы сустрэчаў пазнаёміцца з двума дзясяткамі маладых культурніцкіх ініцыятыў горада і ўключыцца ў рэалізацыю найбольш падыходзячых для ўстановы праектаў.

Спатканні будуць адбывацца раз на тыдзень па чацвяргах у выставачнай залі ВЦСМ (пр-т Фрунзэ, 11 — «Музычная гасцінная»). Пачатак у 17:00. Першая сустрэча — ў чацвер 11 лютага.

Па ўсіх пытаннях і ўдакладненнях звяртайцеся, калі ласка, да навуковага супрацоўніка ВЦСМ Уладзіміра Булаўскага па наступных тэлефонах: +375 (212) 61-74-55 (працоўны), +375 (25) 913-38-76 (мабільны). Альбо на e-mail: stvorym@gmail.com.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно