3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Дык хто смяецца апошнім?!

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Литературно-документальная выставка
Жанр Интеллектуальная игра, Квест, Конкурс

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі арганізуе сустрэчу з вучнямі адной з мінскіх школ і запрашае ўсіх жадаючых на культурна-пазнавальнае мерапрыемства «Дык хто смяецца апошнім?!», прысвечанае 120-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага вучонага, пісьменніка, паэта, сатырыка, драматурга і перакладчыка Кандрата Крапівы.

Народны пісьменнік Беларусі Кандрат Крапіва на літаратурнай ніве праявіў не толькі вялікую самаадданую працавітасць, але і выключную шырыню і рознабаковасць творчых інтарэсаў і схільнасцей. Выдатнаму таленту пісьменніка аказаліся падуладныя ўсе літаратурныя роды (паэзія, проза, драматургія), бадай усе жанры і шырокія стылёва-выяўленчыя абсягі. Каларытнае рэалістычнае бытаапісанне, глыбокі і змястоўны псіхалагічны аналіз, стыхія камічнага, якая выбухнула настолькі моцна, што адразу забяспечыла паэту-сатырыку самую шырокую і ўдзячную аўдыторыю, тонкая распрацоўка абвостраных драматычных канфліктаў — усё гэта вабіць нас у творах Крапівы.
Да мерапрыемства падрыхтавана кніжная выстава «Хто смяецца апошнім», прысвечаная творчай спадчыне Кандрата Крапівы. Яе экспанатамі стануць найбольш вядомыя кніжныя выданні пісьменніка. Па кнігах будзе магчымасць прайсці ажно сямідзесяцігадовы пісьменніцкі шлях класіка беларускай літаратуры: ад самых першых зборнікаў «Вершы» (1925), «Асцё» (1925), «Апавяданні» (1926), «Біблія : Кніга быція» (Вольны пераклад) (1926), «Байкі» (1927) да сучасных перавыданняў і поўных збораў твораў.
Байкі займаюць у творчасці К.Крапівы выдатнае месца, але мы прадэманструем усю жанравую разнастайнасць: вершы, паэмы, «пазазборнікавыя» творы малых паэтычных формаў, эпіграмы, п’есы, апавяданні, раман. На выставе таксама будуць прадстаўлены і пераклады баек І.Крылова на беларускую мову, выкананыя К.Крапівой, а таксама пераклады твораў А.Астроўскага, М. Гогаля, А.Чэхава, У.Шэкспіра, А.Міцкевіча, Я.Гашэка і іншых.
На выставе разам з разнастайнай друкаванай спадчынай дэманструкюцца па-мастацку аформленыя віншавальныя адрасы, сяброўскія шаржы, фотаздымкі, вершы-прысвячэнні з асабістага архіва пісьменніка, які зберагаецца ў ЦНБ НАН Беларусі.
Будзе магчымасць убачыць унікальныя лісты, адрасаваныя Кандрату Крапіве з фронту. Менавіта творчасць пісьменніка дапамагала многім салдатам не губляць бадзёрасць духу, веру ў жыццё і жаданне адпомсціць ворагу трыумфальнай перамогай.
Разам са школьнікамі арганізатары сустрэчы правядуць інтэлектуальныя гульні, квэсты, конкурсы.
На свята роднай мовы, прысвечанае 120-годдзю са дня нараджэння К.Крапівы, запрошаны беларускі пісьменнік Мікола Чарняўскі, які падзеліцца асабістымі ўспамінамі, звязанымі з Кандратам Крапівой, і беларуская паэтка Ніна Галіноўская, якая пазнаёміць публіку са сваімі ўласнымі творамі.

Кантактныя асобы:
+375 17 284 14 75 Ніна Камарова, загадчык аддзела абслугоўвання чытачоў
+375 17 284 10 31 Кацярына Пракапчук, бібліятэкар аддзела інфармацыйнай і сацыякультурнай дзейнасці 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Дык хто смяецца апошнім?! в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Дык хто смяецца апошнім?!».