-
Стоимость:
Бясплатна
20 лютага а 18-й гадзіне Галерэя сучаснага мастацва «Ў» запрашае на сустрэчу і гутарку пра мастацкія праекты дуэта Topp&Dubio (Нідэрланды)
Topp & Dubio – міждысцыплінарны мастацкі дуэт, які жыве і працуе ў Гаазе. Topp&Dubio вывучае і рупліва даследуе чаго каштуе рэальнасць. Іх адпраўны пункт - цікаўнасць і прага даследаваць паралельныя сусветы. Іх праекты па-майстэрску працуюць з фактамі і выдумкай, з пошукамі сэнсу, канцэпцыямі мастацтва і штодзённым жыццём, асабістымі і грамадскімі назіраннямі, а таксама калектыўнай працай, гісторыяй і дакументацыяй, рамантыкай прыдумвання і абсурднасцю рэчаіснасці. Topp&Dubio робяць публічныя незапланаваныя выступы, прасторавыя інсталяцыі, выставы, фільмы, інтэрактыўныя праекты, кнігі і разнастайныя віды аўдыёвізуальнай дакументацыі.
У галерэі «Ў» Topp&Dubio распавядуць пра свае аб’екты і метады працы ў спалучэнні з аўдыёвізуальнай прэзентацыяй.
Topp&Dubio дэманстравалі свае працы ў Нідэрландах, Бельгіі, Нямеччыне, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Грэцыі, Іспаніі, Партугаліі, Амане, Інданэзіі, Сінгапуры, Бразіліі, ЗША, Канадзе, Румыніі, Польшчы, Латвіі, Расіі і Украіне.
Чакаем вас на сустрэчы з арт-дуэтам Topp&Dubio!
Бясплатна