-
Стоимость:
Для дарослых — 25 000 руб.
Для студэнтаў — 15 000 руб.
Для школьнікаў — 10 000 руб.
Для пенсіянераў — 18 800 руб.
Ён і яна
Два лёсы. Адна выпадковая сустрэча
Літаратурна-інтэрактыўны конкурс у экспазіцыі «Карэтная»
для неўтаймаваных летуценнікаў і адвечных рамантыкаў
з 13 лютага да 6 сакавіка 2016 года
ЁН – стрыманы, мужны, шчыры, ветлівы, часам звычайны, марыць сустрэць ЯЕ, але ЁН герой Айчыннай вайны 1812 года, ЯГО рэальнасць - «Карэтная» на Зыбіцкай…
ЯНА – прыгожая, дзёрзкая, бясстрашная і наіўная, марыць сустрэць ЯГО, але ЯНА рамантычная асоба з губернскага горада Мінска на мяжы XIX і XX стагоддзяў, ЯЕ мара – дом на беразе…
Паважаныя наведвальнікі музейнай экспазіцыі «Карэтная»!
Прапануем прыняць удзел у літаратурна-інтэрактыўным конкурсе
«Ён і яна»
Перад Вамі Ён і Яна – жыхары Мінска і сведкі розных гістарычных эпох. Паміж ІМІ – часовая адлегласць памерам у цэлае стагоддзе.
ЯК ЯМУ І ЁЙ СУСТРЭЦЦА?
ЦІ МАГЧЫМА АДНА ВЫПАДКОВАЯ СУСТРЭЧА?
Аглядзіцеся вакол, можа знойдзецца падказка?
Свае цікавыя думкі і сапраўдныя літаратурныя фантазіі прапануем запісаць на аркушах і апусціць у «скрыню часу». Пісьмовыя прыборы і літаратурны стол чакаюць Вас у экспазіцыі «Карэтная» па адрасе вул. Кірылы і Мяфодзія, 8.
Пераможцы ў намінацыях «Самы арыгінальны адказ» і «Самы цікавы аповед» будуць апублікаваны на старонцы музея ў
Пераможцы атрымаюць прызы, таму пакідайце свае кантакты.
Тэл. для даведак і замовы экскурсій +375 17 321 24 30
Для дарослых — 25 000 руб.
Для студэнтаў — 15 000 руб.
Для школьнікаў — 10 000 руб.
Для пенсіянераў — 18 800 руб.