24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

IV Маладзёжны праваслаўны баль «Стрэчанне — 2016»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

“Духоўна-патрыятычнае аб’яднанне “Светач” Палаца культуры, Маладзечанскае аддзяленне РГА “Беларускі фонд міру”, Маладзёжнае праваслаўнае аб’яднанне Маладзечанскай епархіі, узорныя студыі бальных танцаў: “Каскад” Палаца культуры, “Грацыя” Гімназіі №10 запрашаюць на IV Маладзёжны праваслаўны баль “Стрэчанне – 2016”.

Маладзёжны праваслаўны баль “Стрэчанне – 2016” — гэта магчымасць праз прыклады прыгажосці адносін, умення танчыць і быць цікавым, набыць упэўненасць у сабе. Магчымасць моладзі заявіць аб сабе не толькі мовай пластыкі, музыкальнасцю, але і адчуць падтрымку мудрым словам старэйшых, вопытных людзей – пачэсных гасцей свята. Гэта найперш маладыя свяшчэнаслужыцелі Маладзечанскай епархіі іх сем’і, пачэсныя землякі-творцы, праваслаўная моладзь з Мінску, суседніх гарадоў, курсанты кадецкага вучылішча №1.
Удзел у балі – гэта магчымасць судакрануцца з прыгажосцю, ацаніць сябе і свае магчымасці з дапамогай сяброў і адкрыць новыя рэсурсы для паўнавартаснага чалавечага быцця, адправіцца на пошукі Бога ў душы і сцвярджэння сябе ў веры праваслаўнай.

Для жадаючых удзельнічаць у нескладаных масавых танцах і ўдасканаліць сваё ўменне, будуць праходзіць папярэднія рэпетыцыі. Танцавальныя студыі: “Каскад” ПК прапануе развучванне танца “Венскі вальс”, ”Паланэз” Заняткі: аўторак, чацверг – з 17.30 гадзін. “Грацыя” Гімназіі №10 – “Падэграс”, “Блюз” – аўторак, чацверг у 19 гадзін.. 

Для ўдзелу ў танцавальным свяце падаецца заяўка.
Уваход па запрашальных білетах.

Дадатковая інфармацыя па тэл.: (0176) 74 62 41, (029) 133 12 07

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно