24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя «Мастацкая Скарыніяна»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

10 лютага 2016 г. у межах адкрыцця XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша, які абвесціць падрыхтоўку да святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, Нацыянальная бібліятэка Беларусі будзе прэзентаваць серыю ілюстраваных выданняў «Мастацкая Скарыніяна».

Дадзенае мерапрыемства, фактычна, распачне праграму Кніжнай выставы. Гэта звязана з высокай значнасцю святкавання 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання ў наступным 2017 годзе.
Выдавецкі праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі «Мастацкая Скарыніяна» прызваны паказаць у даступнай форме шматлікія творы беларускага жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і іншых формаў творчасці, прысвечаныя асобе і спадчыне беларускага першадрукара – Францыска Скарыны.
За апошнія сто гадоў многія таленавітыя мастакі з нашай краіны і замежжа стварылі цэлы пласт выключных па сваёй значнасці твораў мастацтва, якія дазваляюць казаць пра Скарыну як пра аднаго з найбольш выбітных дзеячаў айчыннай культуры.
Многія з прадстаўленых у выдавецкай серыі твораў мастацтва раней былі невядомымі шырокай аўдыторыі. Выпуск серыі дазволіць паказаць усё багацце і разнастайнасць мастацкай Скарыніяны. Выданні серыі прызначаны для максімальна шырокай аўдыторыі, але найперш – для навучальных і выхаваўчых мэтаў.
Прэзентацыя адбудзецца 10 лютага 2016 г. а 13-й гадзіне на галоўнай сцэне XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно