24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Конкурс кароткіх відэаролікаў «Мае словы»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» і кампанія «Наша мова» запрашаюць прыняць удзел у конкурсе на стварэнне відэароліка пра беларускую мову.

Умовы простыя: здыміце невялікае сэлфі-відэа на тэлефон, вэб-камеру ці фотаапарат (на любую лічбавую прыладу), дзе вы распавядзеце пра свае адносіны з беларускай мовай.
Хранаметраж: да 1 хвіліны.

З умовамі справіцца кожны! Вы можаце зманціраваць ролік або зняць яго адным планам — па жаданні. Гэта можа быць верш на беларускай мове, гісторыя аб вашых першых або любімых
беларускіх словах, видэааповяд аб цікавым выпадку, звязаным з беларускай мовай.

Здымайце відэаролік самастойна або з дапамогай сяброў, загружайце на Youtube і дасылайце спасылку або файл з ролікам і кантактамі аўтара на info@dzedzich.org да 15 лютага.

Гэта лёгка! Не саромейцеся, напішыце невялікі сцэнар, адрэпетуйце — і наперад да перамогі! 

Фіналістаў адбярэ журы, і затым 16-17 лютага тры конкурсныя працы будуць выстаўлены на анлайн-галасаванне ў групе «Наша мова».

Прызы:
1 месца — штатыў-трыножнік Star 61 153-3D;
2 месца — powerbank (партатыўны акумулятар) CANYON 10000 mAh;
3 месца — флэшка Smartbuy micro SDHC 16 Gb.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно