24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнігі «Клінічны выпадак»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

3 лютага (серада) у мінскай кнігарні «ЛогвінаЎ» (Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Марыі Роўда «Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі». Запрашаем!

У вечарыне, акрамя аўтаркі, возьмуць удзел: Старшыня ГА «СБП», празаік, рэдактар кнігі Барыс Пятровіч, літаратары Ігар Бабкоў, Адам Глобус, Севярын Квяткоўскі, Андрэй Дынько ды іншыя. Музыка — Уладзімір Дрындрожык. Сустрэча пройдзе ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Крыху пра кнігу. Зборнік Марыі Роўда стаў 71-ым выпускам серыі «Кнігарня пісьменніка» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў і складаецца з аповесцей і апавяданняў, напісаных на мяжы 20-га і 21-га стагоддзяў. Героі твораў — гэта моладзь дзевяностых, якая шукае сябе, сапраўднае каханне і свае карані на разломе часу, калі здаецца, што паўстае цалкам новая краіна. З самаіроніяй, сумам і любоўю аўтарка распавядае пра сваё пакаленне і пра будучыню, якую маладзёны чакалі, але не атрымалі, і якую асэнсоўвалі ўжо ў новую эпоху.

Крыху пра аўтарку. Марыя Роўда — лінгвіст, скончыла факультэт ангельскай мовы МДЛУ, працуе дацэнтам на кафедры гісторыі і граматыкі ангельскай мовы таго ж універсітэта. Перакладала на беларускую мову англамоўную прозу, драматургію і дзіцячыя мультфільмы. Публікуецца з 1993 года.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бясплатна

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно